Сьвет сёньня, 9-10 чэрвеня

Рада бясьпекі ААН ухваліла новыя санкцыі супраць Ірану - Рада бясьпекі ААН увяла новыя санкцыі супраць Ірану. За рэзалюцыю прагаласавалі 12 чальцоў Рады, Турэччына і Бразылія выступілі супраць, Лібан устрымаўся. Міжнародныя санкцыі супраць Тэгерану ўводзяцца ўжо 4-ы раз – у сувязі зь яго адмоваю спыніць работы для ўзбагачэньня ўрану.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сустракаецца з прэзыдэнтам Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам

Сэўл. Ваенныя кіраўнікі Паўднёвай Карэі і Тайлянду

На выбараху Нідэрляндах перамаглі лібэралы - У Нідэрляндах на парлямэнцкіх выбарах перамагла лібэральная Народная партыя. Яна заваявала ў парлямэнце31 месца са 150.Толькі на адно месца ад лібэралаў адстае лейбарысцкая Партыя працы. На трэцім месцы антыісламісцкая партыя пад кіраўніцтвам Хеерта Вілдэрса, якая павялічыла колькасьць месцаў з 9 да 24. Кіроўная партыя хрысьціянскіх дэмакратаў цяперашняга прэм'ер-міністра Яна Петэра Балкенэндэ апынулася гэтым разам чацьвёртай (атрымала толькі 21 месца). Такія вынікі аналітыкі тлумачаць незадаволенасьцю людзей эканомікай і іміграцыяй.

Аўстралія, Мельбурн: Марш за «роўную аплату». - Па ўсё Аўстраліі прайшлі акцыі за скасаваньне розьніцы 18 працэнтаў паміж сярэдняй заработнай платай мужчынаў і жанчынаў.

Аўстралія, Мельбурн: Марш за «роўную аплату». - Па ўсё Аўстраліі прайшлі акцыі за скасаваньне розьніцы 18 працэнтаў паміж сярэдняй заработнай платай мужчынаў і жанчынаў.

Індыя, Кашмір. Дэманстрацыя актывістаў Асацыяцыі бацькоў зьніклых бязь вестак людзей

40 ахвяраў тэракту ва Аўганістане - Афіцыйна паведамляецца, што 40 чалавек былі забітыя і як найменей 70 параненыя ў выніку , як мяркуецца, самагубчага бомбавага нападу ў часе вясельля ў паўднёвай аўганскай правінцыі Кандагар. Прадстаўнік міністэрства ўнутраных справаў расказаў нашаму карэспандэнту, што многія з гасьцей вясельля былі зьвязаныя з мясцовымі паліцыянтамі ці з мясцовымі ваеўнікамі.

Пасьля выбуху на буравой плятформе канцэрну 20 красавіка штодня з аварыйнай сьвідравіны выцякае да 24 тысяч барэляў нафт - British Petroleum сьцьвярджае, што мінімум 11 тысяч барэляў адпампоўвае ў спэцыяльныя танкеры. Амэрыканскія эколягі сьцьвярджаюць, што на аднаўленьне экасыстэмы ў Мэксыканскай затоцы спатрэбіцца не адзін год.

Пэліканы – ахвяры разьлітай нафты ў Мэксыканскай затоцы

Паўднёвай Афрыцы сёньня адбудзецца маштабнае музычнае дзейства прымеркаванае да Чэмпіянату сьвету па футболе, які неўзаб - Чакаецца, што канцэрт на стадыёне ў горадзе Савета зьбярэ дзясяткі тысяч мясцовых гледачоў і балельшчыкаў, што прыбываюць з усіх куткоў сьвету. На канцэрце выступяць калюмбійская зорка Шакіра, афрыканская музычная легенда Х'ю Масакела і шэраг іншых сусьветных і афрыканскіх зорак. Чэмпіянат сьвету па футболе будзе праводзіцца на афрыканскім кантыненце ўпершыню

Ірак, зьбіральніцы сьмецьця