Сёньня ў сьвеце, 8–9 чэрвеня

Турцыя, Істанбул: у часе сустрэчы расейскага прэм'ера Ўладзімера Пуціна і прэзыдэнта Турцыі Абдулы Гула.

Пакістан: двухгадовы хлопчык побач з кучай "каровіных ляпёшак", якія сушацца.

Туркмэністан: горы Копэтдаг

Туркмэністан, Ашгабад: ганаровая варта ў Парку незалежнасьці.

Украіна, Кіеў: плякат на плоце ў падтрымку студэнта Ігара Індыла.

Украіна: удзельнікі вэлапрабегу «ВелоКраїна», што пры падтрымцы Эўразьвязу стварыла вэласіэдную інфраструктуру ў Заходняй Украіне.

Пакстан, Ісламабад: пажарныя тушаць грузавікі НАТО пасьля нападу на іх талібскіх ваёнікаў.

Гішпанія, Мадрыд: дэманстрацыя пратэсту супраць скарачэньняў дзяржбюджэту.

Украіна, Кіеў: кветнік зь лягатыпам чэмпіянату Эўропы па футболе ў 2012 годзе.

Кіргізстан: мядзьведзі з асабістага заапарку былога прэзыдэнта Бакіева. -

Кіргізстан: страус з асабістага заапарку былога прэзыдэнта Бакіева.

Кіргізстан: леапард з асабістага заапарку былога прэзыдэнта Бакіева.

Пакістан, Ісламабад: дзеці шукаюць мэталялом у прамысловым сьмецьці.