Сёньня ў сьвеце, 6-7 чэрвеня

Палестына. Нованароджаны ў лягеры Хан Юніс (паласа Газы), загорнуты ў турэцкі сьцяг.

Палестына. Марская паліцыя Хамасу на цырымоніі памяці загіблых падчас ізраільскага рэйду 6 чэрвеня.

Лібан. Дэманстрацыя левых сілаў ля амэрыканскай амбасады ў Бэйруце.

Лібан. Прапалестынская дэманстрацыя левых у Бэйруце.

Лібан. Дэманстранты паляць зорку Давіда перад амэрыканскай амбасадай у Бэйруце.

Палестына. Чарга па прадукты з гуманітарнай дапамогі ў Газе.

Афганістан. Хлопчык у Кандагары назірае за амэрыканска-канадзкім вулічным патрулём.

Паўночная Карэя. Кім Чон Ір інспэктуе новы завод газаваных напояў.

Францыя. Брытанскі вэтэран на цырымоніі 66-й гадавіны высадкі саюзьнікаў у Нармандыі.

Гішпанія. “Д'ябал” скача празь немаўлятаў падчас сьвята Божага Цела ў вёсцы Кастрылья дэ Мурсія.

Бразілія. У гей-парадзе ў Сан Паўлу ўзяла ўдзел да 6 мільёнаў чалавек.

Кіпр. Папа Бэнэдыкт XVI падчас імшы ў Палацы спорту ў Нікасіі.

Пэру. Пікет вэнэсуэльскай апазыцыі перад адкрыцьцём асамблеі Арганізацыі амэрыканскіх дзяржаваў у ЛІме.

Польшча. На цырымоніі бэатыфікацыі ксяндза Ежы Папялушкі, забітага 25 гадоў таму польскімі спэцслужбамі.

Сэрбія. Традыцыйны забег нявестаў у Бялградзе.