Тыдзень у фатаздымках

30 траўня, нядзеля - Русальле на Любаншчыне.

30 траўня, нядзеля - Пахаваньне Сяргея Будкевіча. На 69-м годзе жыцьця пайшоў з гэтага сьвету адзін са старэйшых віцебскіх журналістаў.

31 траўня, панядзелак - Радавы герб Сапега усталяваны гэтымі на ўязной браме гістарычнага Палац Сапегаў у Ружанах.

31 траўня, панядзелак - Яраслаў Раманчук 31 траўня быў вылучаны кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

31 траўня, панядзелак - Суд Цэнтральнага раёну Гомеля апраўдаў верніка абшчыны "Сьведкі Еговы" Дзьмітра Смыка ў крымінальнай справе за ўхіленьне ад прызыву на вайсковую службу.

31 траўня, панядзелак - каля будынку Міністэрства адукацыі прайшла акцыя «Апошні званок міністру Аляксандру Радзькову». Яе правялі прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Аляксандар Міхалевіч і дзясятак моладзевых актывістаў.

31 траўня, панядзелак - 31 траўня ў менскім гатэлі Crowne Plaza Юры Глушакоў аб'яўлены кандыдатам у прэзыдэнты ад Беларускай партыі "Зялёныя".

1 чэрвеня, аўторак - У райцэнтры Ліда на Гарадзеншчыне сабрана ўжо каля двух тысяч подпісаў пад патрабаваньнем да ўладаў адмяніць рашэньне аб будаўніцтве заводу са шкоднай вытворчасьцю. Свой пратэст людзі выказалі і на стыхійным мітынгу.

1 чэрвеня, аўторак - Дзень абароны дзяцей. У менскім парку Горкага актывісты моладзі БНФ раздалі дзецям і іх бацькам балёнікі з надпісам «БЕЛСАТ tv», а таксама інфармацыйныя матэрыялы пра тэлеканал.

1 чэрвеня, аўторак - Швэдзкі гісторык беларускага паходжаньня Андрэй Катлярчук у залі Нацыянальнай бібліятэкі прэзэнтаваў дзьве свае кнігі «Швэды ў гісторыі і культуры беларусаў» і «У ценю Польшчы і Расеі.

1 чэрвеня, аўторак - Байцы спэцназу праходзілі паласу перашкодаў пад Менскам.

2 чэрвеня, серада - Грамадзянская кампанія «Гавары праўду!» прэзэнтавала кнігу «100 абліччаў беспрацоўя».

2 чэрвеня, серада - Віцебчукі, што жывуць побач з аварыйным будынкам, сабраліся на сход.

3 чэрвеня, чацьвер - Лукашэнка зь візытам у Азэрбайджане. Цырымонія ўскладаньня вянкоў.

3 чэрвеня, чацьвер - У Менску “Правы альянс” правёў пікет супраць алкагалізму і наркаманіі

3 чэрвеня, чацьвер - Прэзэнтацыя кнігі пад назвай «Грунвальд. 15 ліпеня 1410 году», напісанай Анатолем Тарасам на расейскай мове, прайшла ў сядзібе Таварыства беларускай мовы.

4 чэрвеня, пятніца - Яўген Якавенка. Патрабаваў позву на беларускай мове — атрымаў год "хіміі".

4 чэрвеня, пятніца - Міністэрства інфармацыі ня бачыць патрэбы камэнтаваць грамадзкі рэзананс, выкліканы прэзыдэнцкім указам № 60 "Аб мерах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнта сеткі інтэрнэт". Пра гэта заявіла намесьнік міністра інфармацыі Лілія Ананіч падчас прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай адкрыцьцю міжнароднага мэдыяфоруму.

1—4 чэрвеня - Акцыя «Стоп-бэнзін». 4 чэрвеня на запраўках «Белнафтахіма» кожны ўдзельнік запраўляў толькі 2 літры.

5 чэрвеня, субота - Хросны ход да 100-х угодкаў пераносу парэшткаў вялебнай Эўфрасіньні ў Полацак прайшоў ад Сафійскага сабору да Спаса-Эўфрасінеўскага манастыра, дзе яны цяпер захоўваюцца.