Госьць Начной “Свабоды” намесьнік старшыні Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук. 31 траўня яго вылучыла кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі Аб'яднаная грамадзянская партыя. У менскім гатэлі "Эўропа" прайшла прэзэнтацыя ягонай праграмы і каманды. Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты заявіў, што ідзе на выбары ў зьвязцы са старшынём АГП Анатолем Лябедзькам, які ў выпадку перамогі зойме пасаду прэм'ер-міністра.
Соўсь: Яраслаў, як вы лічыце, тое, што адбудзецца ў Беларусі пры канцы гэтага ці напачатку 2011 году гэта – выбары?
Раманчук: Гэта ня выбары -- гэта прэзыдэнцкая кампанія, гэта наша спроба дайсьці да людзей, каб патлумачыць ім нашую пазыцыю. Гэта, безумоўна, вельмі добры шанец зьмяніць настроі ў грамадзтве, паказаць людзям альтэрнатыву і сказаць, што яны людзьмі могуць звацца і павінны звацца, каб жыць у незалежнай свабоднай краіне.
Соўсь: З гэтага вынікае, што вы ўсур'ёз не разглядаеце магчымасьць перамагчы на гэтых выбарах, што вы станеце прэзыдэнтам, а Анатоль Лябедзька стане кіраўніком ураду?
Раманчук: Я ж не казаў, што мы не пераможам. Я кажу, што сёньня мала праяваў таго, што гэта будуць выбары. Гэта будзе жорсткая
Мы ўпершыню за шмат гадоў зьвяртаемся да людзей, якія непасрэдна сёньня не зьяўляюцца прыхільнікамі дэмакратычных пераменаў
Соўсь: Якія вашы перавагі над іншымі апазыцыйным кандыдатамі, якія ўжо заявілі пра ўдзел у выбарах? І калі глянуць на сябе самакрытычна звонку, чаго вам бракуе?
Раманчук: Перавага, безумоўна, тое, што я адзіны эканаміст. Мы яшчэ пры канцы 20-га стагодзьдзя разам з нашымі сябрамі прапанавалі рэформы для нашай краіны. Тады гэта былі спадары Чыгір і Багданкевіч, ценевы ўрад пад Генадзя Карпенку. Потым мы гэта рабілі ўжо ад цэнтру "Стратэгія". Быў ценевы ўрад, які ўзначальваў спадар Лябедзька. Ёсьць вельмі добры досьвед распрацоўкі законапраектаў, ёсьць у нас і свой бюджэт, малая канстытуцыя, эканамічная канстутуцыя, праграма "Дзелавы клімат", канцэпцыя моладзевай палітыкі, рэформы пэнсійнай сыстэмы. Па сутнасьці, на усе рэчы, якія турбуюць нашых людзей, у нас ёсьць адказы. Гэтыя адказы ёсьць толькі ў нас, ні ў кога больш іх няма. Таму гэта перавагі для таго, каб менавіта я быў абраны адзіным кандыдатам, і мы можам дамаўляцца з калегамі, каб адзін чалавек вёў дэмакратычыныя сілы да перамогі.
Соўсь: Якраз наконт адзінага кандыдата -- калі абапірацца на досьвед дзьвюх мінулых прэзыдэнцкіх кампаніяў, якія высновы трэба зрабіць, якія памылкі не паўтарыць?
Раманчук: Трэба пазьбегнуць таго, калі нейкія кандыдаты парушаюць узятыя на сябе абавязкі і, па сутнасьці, ігнаруюць інтарэсы партнэраў. Так было ў папярэдніх кампаніях. Але зазначу, што 2001 і 2006 гады былі рознымі. У 2001 годзе адзіны кандыдат быў абраны
АГП ніколі не было перашкодай для інтэграцыі, мы заўжды выконвалі свае абавязкі.
Соўсь: Мызьвярнуліся да наведнікаў нашага сайту з просьбай задаць вам пытаньні. Фрабел пытаецца: "Сп.Раманчук, вы ж добра разумееце, што атрымаеце выдзеленыя вам 3-5 адсоткаў і будзе чарговы "пшык". На што вы разьлічваеце, калі ў беларуса няма выбару ? За вамі народ пойдзе ? Вашы дзеяньні якія будуць пасьля гэтага ?"
Раманчук: Я разьлічваю, што будзе не 3-5 адсоткаў, бо мяне не цікавіць, колькі там намалююць выбарчыя камісіі, а мне важная падтрымка людзей. Падтрымка людзей вызначаецца праз сацыялягічныя апытаньні, праз магчымасьць апэляцыі да людзей, і калі гэтая падтрымка будзе больш за 40 адсоткаў, пад палову, дык гэта будзе безумоўная перамога. Пры такіх выніках, я ўпэўнены, што на Кастрычніцкай плошчы ў дзень выбараў будзе не 20-25 тысяч, як гэта было ў 2006 годзе, а ў 4-5 разоў больш. І тады гэта зусім іншая краіна ўжо будзе.