Мы покуль не народжаны народ,
мы вязьні скамянелых яйцаклетак,
мысьленча запаволены чарот;
хтось падла, хтось зусім яшчэ падлетак,
хтось піша і рыторыкай старой
уводзіць юнакоў у заблужджэньне:
змагар, руплівец, ходаньнік, герой,
тытан, а мо й тытанік адраджэньня.
Стаміліся й губляем лік гадам:
гады ў турме паўзучыя, як гады!
Дзе ж тая паўнагрудая мадам,
што ўсіх нас павядзе на барыкады?
(Андрэй Хадановіч)
Атрымаўшы ад рэдакцыі заданьне асьвятліць у аглядзе рэакцыю блогераў на затрыманьне і зьбіцьцё Франака Вячоркі, Андруся Крэчкі і Зьмітра Пармона, я толькі цяжка ўздыхнуў, мяркуючы, што выявіць гэтую рэакцыю будзе вельмі складана. А што аказалася? Так і аказалася. Дарэмна я залазіў у самыя аддаленыя куты і закуткі блогасфэры, вышукваючы якія-небудзь водгукі - беларускія блогеры прадказальна праігнаравалі падзею. Прадказальна - бо навіны пра тыя ці іншыя рэпрэсіўныя дзеяньні ў адносінах да апазыцыйных актывістаў, якія не сыходзяць зь першых старонак незалежных СМІ, на працягу апошніх гадоў у блогасфэры або праходзяць незаўважанымі, або нават сустракаюцца кепікамі на адрас пацярпелых. І гэта пры тым, што падтрымка дзейнай улады сярод блогераў па-ранейшаму застаецца на ўзроўні статыстычнай хібнасьці.
У чым жа прычына адсутнасьці салідарнасьці з тымі, хто, здавалася б, ёсьць калі не выразьнікам інтарэсаў і спадзеваў, то саюзьнікам у справе супрацьстаяньня супольнаму ворагу? Чаму навіны, якія ў іншых месцах маглі б мець эфэкт выбуху бомбы, у беларускай блогасфэры амаль не выклікаюць эмоцыяў? І зь якой прычыны слова «змагар» стала, па сутнасьці, лаянкавым? («Па-мойму, то бок, я нават па сабе гэта заўважаю, нікому ўжо ня хочацца ўлазіць у шкуру змагароў, ужо неяк няёмка казаць, што ты супраць Лукашэнкі, бо за столькі год ня толькі Лукашэнка абрыд, але й змагары супраць яго...», - яшчэ ў 2007-ым годзе напісаў tranzistr.) Каб атрымаць адказы на гэтыя пытаньні, я зьвярнуўся да чытачоў свайго блогу і ўдзельнікаў суполкі by_politics.
Калісьці вельмі хадавое ўнівэрсальнае тлумачэньне «няправільнасьцяў» беларускай сацыяльнай рэчаіснасьці - «народ хворы» - цяпер ня так папулярнае, але і не зусім забытае:
«Столькі беларусаў ужо зьнішчалі, што тыя рэшткі, якія выжылі, навучыліся вачэй не падымаць і слухацца». (dziki_dzik)
«Вось-вось... усё нібы замерла, памерла ці ў коме... людзі нібы застылі ў бясьсільлі, безнадзеі... мо і абыякавасьць гэта для шмат каго спроба ратаваць сваю псіхіку? Але гэта страшна, страшна, калі люд у такім стане, калі людзей нічога не кранае, не хвалюе і не абурае... Справа ня толькі ў змагарах, але і ў старушках, якія кідаюцца зь 9 паверха, і ў забойствах і згвалтаваньнях і г.д., што ўжо нікога не хвалюе...». (nil_la)
«Грузін сябе найлепей пачувае, зьеўшы шашлык зь віном, а беларус - зжэршы беларуса з гаўном...». (majstra)
Іншыя гавораць пра дакучлівую паўтаральнасьць:
«Калі такое адбываецца ўпершыню, то яно кранае, а калі ў дзясяты раз, то ўжо не». (dimabest)
«Прадказальныя рэчы не выклікаюць зьдзіўленьня. Набрыдлыя дзеяньні набрыдлых асобаў не выклікаюць спачуваньня. Неяк так». (revanshist)
Ставяць у віну «змагарам» адсутнасьць перамогаў:
«Калі ўжо змагары дацямяць, што слова "ахвяра" не зьяўляецца сынонінам слова "лідар"! Ахвяраў - хіба што кананізуюць пасьмяротна, але гэта не азначае, што за кімсьці, хто славіцца толькі тым, што яго неаднаразова зьбівалі і ён колькі-там адседзеў - пойдзе натоўп, калі што. Слабых - шкадуюць, ім спачуваюць, але імі не захапляюцца». (fox_unexisted)
Найчасьцей жа гучаць абвінавачваньні ў тым, што «змагарства зрабілася прафэсіяй» (lukashyk):
«Вітаючы любыя праявы грамадзянскай актыўнасьці, хачу заўважыць - калі б хлопцы хацелі правесьці велапрабег, яны б яго правялі. Без АМАПу (дакладней, бандытаў у цывільным). Але я, напрыклад, пра велапрабег ня ведаў, а АМАП - ведаў, што цягне за сабой пэўныя высновы». (manchesster)
«У пэўным сэнсе і першыя (мянты), і другія (змагары) фактычна выконваюць свой "прафэсійны абавязак" - такая вось у людзей "праца"». (czy)
«Таму што прафэсійныя ахвяры». (dobroelekarstvo)
«Траўма на вытворчасьці, можна сказаць». (sprbll)
«Траўма на вытворчасьці як галоўны прадукт гэтай вытворчасьці». (dobroelekarstvo)
Ня толькі апазыцыйныя акцыі ды іх наступствы, але і скептычныя рэплікі зь іх нагоды насамрэч не адрозьніваюцца навізной і арыгінальнасьцю, адно ўзмацняючы эфэкт бясконцага «Дня сурка», уласьцівы беларускай рэальнасьці. Можна іх зразумець, калі яны належаць гледачам палітычнага спэктаклю, дзея якога кружыць без канца на адным месцы. У тэатры, прынамсі ў клясычным, удзел гледача ў спэктаклі абмяжоўваецца назіраньнем, перажываньнем і вынясеньнем меркаваньня пра тое, што адбываецца на сцэне. Большага ад яго не чакаецца і не патрабуецца. Спадабалася - сядзі і ў ладкі пляскай, не спадабалася - бурчы пад нос.
Аднак наколькі апраўданае гэткае «глядацкае» стаўленьне для апазыцыйна настроенага грамадзяніна, якому ніхто не замінае перайсьці ў разрад дзеючых асобаў і непасрэдна ўплываць на хаду дзеі? Ці прадуктыўнае бясконцае высьцёбваньне іншых «актораў», якія іграюць, як умеюць? У адрозьненьне ад revanshist'a, які лічыць, што ў такім высьцёбваньні ёсьць сэнс - «у сеціве адбываецца тое, што павінна было б адбывацца на партыйных зьездах» - bon70 упэўнены - гэта ніякім чынам ня можа зьмяніць сытуацыю да лепшага:
«Я заўважыў, што многія крытыкі чамусьці паводзяць сябе так, як быццам права на палітычную барацьбу - гэта абмежаваны рэсурс.
Ну вось напрыклад, калі мы кажам пра Лукашэнку, там усё зразумела: гэта - узурпатар улады ў дзяржаве. Дзяржава ў нас адна. Дзяржава існуе за нашы з вамі грошы. Яе палітыка наўпрост закранае нас. Прэзыдэнцкі пост - адзін. У гэтым выпадку мы маем справу з абмежаваным рэсурсам, барацьба за які цалкам апраўдана.
Возьмем апазыцыйную дзейнасьць. У выпадку зь ёй я ніяк ня бачу, што тут можна ўзурпаваць. Крэслы ў парлямэнце? Іх няма. Ці існуюць яны за нашы грошы? Ніякім чынам. Фінансавыя струмені? Пацякуць любому, толькі пакажы сваю эфэктыўнасьць. Такім чынам, тут мы бачым найшырэйшае поле зь неабмежаваным рэсурсам і магчымасьцямі. Хтосьці там ужо спрабуе яго распрацоўваць, але поле ўсё адно велізарнае. Хочаш - далучыся да лібэралаў, хочаш - да камуністаў, хочаш - да Франака. Ёсьць яйцы - стварай сваю партыю.
Зараз - ва ўмовах абмежаванага доступу да належных яму па праве рэсурсам дзяржавы з аднаго боку, і патэнцыйна бясконцым формам удзелу ў апазыцыйнай дзейнасьці - як лягічна паступіць чалавеку, які ў прынцыпе задумваецца пра палітычную рэальнасьць і настроены апазыцыйна?
- Відавочна, калі ён пасіўны - ён знойдзе сабе "зорку" сярод апазыцыйнага спэктру і будзе неяк падтрымліваць яе, выказвацца хоць бы і ў інтэрнэтах.
- Калі ён актыўны - ён знойдзе спосаб самому ўдзельнічаць у палітычнай дзейнасьці, і яму будзе не да тролінгу палітычных сілаў, зь якімі ў яго ёсьць адна агульная мэта - забясьпечыць звычайную палітычную барацьбу за доступ да абмежаванага рэсурсу - улады ў дзяржаве.
Я неяк не магу сярод гэтых актыўнасьцяў знайсьці месца і сэнс для сыстэматычнага тролінгу ў адрас вызначанай часткі апазыцыі (будзь яны хоць пяцьсот разоў <...>) сярод не-электарата Лукашэнкі. Магу растлумачыць гэта толькі псыхалягічнымі чыньнікамі, хоць вам гэта і не падабаецца.
На ўсялякі выпадак, калі хтосьці думае, што палітычным тролінгам у адрас змагароў ён неяк зьмяняе сытуацыю да лепшага, то я скажу, што ён яшчэ большы <...>, чым тыя, кім ён спрабуе такім дзіўным чынам маніпуляваць. Умоўнага Франака ён тролінгам ніяк ня зьменіць, зато бясплатна папрацуе інтэрнэт-шаўкай на карысьць сапраўднага зла...
Зьбіваць міліцыяй мірных грамадзянаў за велапрабег - гэта відавочнае і адназначнае зло. Яно ня мае дачыненьня да палітычных прыхільнасьцяў. У чалавека з нармальнымі маральнымі арыентырамі яно засланяе ўсе прэтэнзіі да тактыкі апазыцыі, якой бы яна ні была».
Пры ўважлівым разглядзе гэтыя, на першы погляд, цалкам разумныя развагі выглядаюць варыяцыяй на тэму «хто ня з намі, той супраць нас», то бок інтэлектуальным і палітычным шантажом. Тым ня менш, рацыянальнае зерне ў іх ёсьць - сапраўды ня варта губляць час на жоўчныя прыдзіркі і нападкі, яго ў нас ня надта шмат.