Саўка ды Грышка. Танкер

Славутыя музыкі ды ідэйныя антыподы гэтым разам сьпяваюць пра цэны на бэнзін і нафтавую дапамогу ад братняй Вэнэсуэлы.



спампаваць


Грышка:


Я пачынаю з набалелай тэмы.
У гэты час машыны маем усе мы.
І вось, калі бюджэт мы свой палічым,
Дык за бэнзін няма ўжо плаціць чым.

Растуць, растуць бэнзінавыя кошты…
Тады Вэнэсуэла нам навошта?
Другі ўжо танкер прыплывае з нафтай,
Але, відаць, разьлікі не на нас там!

Саўка:

Плыві, танкер, плыві,
Падарак ад нашага Уга!
Вязі, танкер, вязі
Бянзін для лучшага друга!

Грышка:

Няма на перасоўваньне бюджэту!
Маршруткі – вунь! – ізноўку даражэюць.
І транспарт завышае коштаў планку,
Навошта ж нам тады той самы танкер?

Саўка:

Плыві, танкер, плыві,
Падарак ад нашага Уга!
Вязі, танкер, вязі
Бянзін для лучшага друга!

Грышка:

Ну, што за ідыёцкае блазенства?!
А ты чым, Саўка, плаціш за бэнзін свой?

Саўка:

А я запраўляю машыну
На базе казённым бянзінам…
Плыві, танкер, плыві,
Падарак ад нашага Уга!
Вязі, танкер, вязі
Бянзін для лучшага друга!