Міністэрства юстыцыі Беларусі заявіла пра недапушчальнасьць зацягваньня Эканамічным судом СНД разгляду пазову Беларусі да Расеі аб мытах на нафтапрадукты.
У паведамленьні, разьмешчаным на сайце Мін'юста, адзначаецца, што 18—19 траўня адбылося распарадчае пасяджэньне калегіі Эканамічнага суда СНД, прысьвечанае "разгляду справы па заяве ўрада Беларусі аб неправамернасьці зьбіраньня расейскім бокам вывазных мытных пошлін на нафтапрадукты, што пастаўляюцца з Расеі ў Беларусь". Калегія "вырашыла працягнуць падрыхтоўку справы да судовага разбору ў межах распарадчага пасяджэньня, якое прызначана на 22 чэрвеня".
Міністэрства юстыцыі выступае"катэгарычна супраць гэтага рашэньня суда" і заяўляе, што яно супярэчыць рэглямэнту суда.
"У адпаведнасьці з пунктам 61 рэглямэнту калегія суда не пазьней за трыццаць дзён пасьля прыняцьця справы да судаводзтва праводзіць распарадчае пасяджэньне, паводле вынікаў якога выносіць пастанову, у якой павінен быць названы, акрамя іншага, час асноўнага пасяджэньня суда. Заява ўрада Рэспублікі Беларусь была прынятая да 21 красавіка. Суд быў абавязаны да 21 траўня прызначыць дату правядзеньня першага пасяджэньня для разгляду справы па сутнасьці", — гаворыцца ў заяве.
Рашэньне суду аб правядзеньні распарадчага пасяджэньня 22 чэрвеня і "невызначэньне даты асноўнага разгляду спрэчкі" супярэчыць рэглямэнту і "безгрунтоўна зацягвае судовы працэс".
Мін'юст адзначае, што беларускі бок своечасова падаў паводле запыту суда ўсе неабходныя для разгляду справы дакумэнты, а таксама шэраг "іншых дакумэнтаў, неабходных для аб'ектыўнага разгляду спрэчкі". "У сваю чаргу патрабаваньні суду ігнаруюцца расейскім бокам (яе водгук на беларускі пазоў да гэтага часу не пададзены). Але нават гэта не можа зьяўляцца падставай для неўстанаўленьня даты асноўнага пасяджэньня суду", — гаворыцца ў дакумэнце.
Міністэрства юстыцыі "накіравала адпаведны зварот" у суд з просьбай вярнуцца да разгляду пытаньня аб даце асноўнага пасяджэньня. "На нашу думку, з улікам відавочнага працягу парушэньня расейскім бокам сваіх міжнародных абавязацельстваў зацягваньне судовага працэсу недапушчальна", — адзначаецца ў заяве.