Прызначэньне грамадзяніна Расеі Юрыя Мішальчанкі Генэральным дарадцам у судовым працэсе паміж Беларусьсю і Расеяй стала прычынай спэцыяльнай заявы прэсавай службы Міністэрства юстыцыі Беларусі.
У дакумэнце адзначаецца, што Эканамічны суд СНД, які часова выконвае функцыі суду ЭўрАзЭС і разглядае пазоў ураду Беларусі да расейскага боку пра незаконнае спагнаньне вывазнога мыта на нафту, прызначыў Генэральным дарадцам у гэтай справе расейскага грамадзяніна Юрыя Мішальчанку. Фармальна гэта рашэньне не супярэчыць рэглямэнту, паколькі прызначэньне Генэральным дарадцам грамадзяніна аднаго з бакоў па справе не забараняецца.
Аднак Мін'юст Беларусі зьвяртае ўвагу на тое, што спадар Мішальчанка — прафэсар Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту эканомікі і фінансаў, а таксама прафэсар Паўночна-Заходняй акадэміі дзяржслужбы пры прэзыдэнце Расеі.
"А дадзеныя навучальныя ўстановы маюць непасрэдныя арганізацыйна-структурныя сувязі з вышэйшымі органамі кіраваньня Расеі, у тым ліку з урадам Расеі, які зьяўляецца адказьнікам па справе", — гаворыцца ў заяве.
Таму, падкрэсьліваецца ў заяве, "прызначэньне Генэральным дарадцам Юрыя Мішальчанкі можа супярэчыць прынцыпам роўнасьці бакоў, справядлівасьці, супрацоўніцтва дзяржаў, вяршэнства міжнароднага права ў міждзяржаўных дачыненьнях і сумленнага выкананьня міжнародных дамоў".