Актывісты кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімер Някляеў, Сяргей Вазьняк і Андрэй Дзьмітрыеў вызваленыя пасьля трох дзён турэмнага зьняволеньня. Каля ўправы міліцыі Ленінскага раёну Менску іх сустракалі сваякі, паплечнікі, сябры і журналісты. Гаворыць адна з актывістак кампаніі Сьвятлана Навумава:
"Мне цяжка даваць аб'ектыўную ацэнку, бо я апынулася ў цэнтры гэтай сытуацыі і яна не магла на мяне не паўплываць. Канечне, перадусім гэта была акцыя запалохваньня з мэтай адолець асноўныя сілы і адлучыць ад працы асноўны касьцяк кампаніі. Да маёй радасьці хачу сказаць, што гэтага не адбылося: за два дні нам удалося аднавіць сувязь з усімі нашымі структурамі".