Актывісты кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімер Някляеў, Сяргей Вазьняк і Андрэй Дзьмітрыеў вызваленыя пасьля трох дзён турэмнага зьняволеньня. Каля ўправы міліцыі Ленінскага раёну Менску іх сустракалі сваякі, паплечнікі, сябры і журналісты. Гаворыць сацыёляг, філёзаф, кіраўнік незалежнай лябараторыi дасьледаваньняў «Новак» Андрэй Вардамацкі:
"Мяне самога абшуквалі і гэта нельга назваць нармальнай сытуацыяй. Я магу сказаць адносна сябе, адносна сацыялёгіі, што калі такія падзеі адбываюцца, то гэта індыкатар на 100%, што пачынаюцца выбары. На жаль, гэта становіцца рэгулярнай практыкай: так было ў 2004 годзе, у 2006 і раней. Гэткім чынам, пра тое, што распачынаюцца выбары мы пачынаем ведаць не з газэтаў, а вось з такіх здарэньняў".