Саўка ды Грышка. Рэпрэсіі

Легендарныя музыкі, даўнія знаёмцы і ідэйныя антыподы Рыгор Браніслававіч Глык, апазыцыянэр са стажам, і Савелій Пятровіч Пстрычка, прадстаўнік дробнае намэнклятуры, абмяркоўваюць новыя ператрусы і затрыманьні ў Беларусі.


спампаваць


Грышка:


Іржавая дзяржава
Зноў закруціла контрагайкі
І пачынае жвава
Размову пугі і нагайкі.

На гэты ўціск паганы,
На гэта дзікае бязьмежжа
Сьвет цывілізаваны
Адрэагуе як належыць!

Саўка:

Ой-ёй-ёй-ёй-ёй, цывілізаваны!
Адны арабы, туркі, негры і цыганы!
А есьлі хто-та заляцеў па угалоўке,
Дык што яго нам – гладзіць па галоўке?

Грышка:

Зноў каты на акладах
Сваю тупую справу робяць…
Паэт пайшоў за краты.
Стварылі новага героя.

Саўка:

В таком саюзе быць паэту нада,
Гдзе генерал камандуе парадам.
А есьлі там цібя, к прымеру, нету,
Насіць ня можаш званіе паэта.

Грышка:

Ці варта, ці ня варта,
Але я заяўляю прама:
Здаецца мне, што ўлада
Сама сабе капае яму!

Саўка:

Вчэра я семена купіў, і значыт
Капаць паеду заўтра я на дачу.
Прышла пара для сада-агарода.
От, тока б не іспорцілась пагода!