Перасьлед актывістаў кампаніі “Гавары праўду” мы папрасілі пракамэнтаваць дырэктара Беларуска інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Віталя Сіліцкага. Зь ім гутарыў Юры Дракахруст.
Дракахруст: Чым можна патлумачыць такую маштабную і беспрэцэдэнтную пасьля сакавіка 2008 году кампанію перасьледу адной грамадзкай ініцыятывы? Якую небясьпеку для ўлады несла кампанія "Гавары праўду"?
Сіліцкі: Набліжаецца прэзыдэнцкая кампанія. "Гавары праўду" была адна зь нешматлікіх палітычных груповак у Беларусі, якая ўваходзіла ў гэтую палітычную кампанію з арганізацыйнымі і фінансавымі рэсурсамі. І іх прэвэнтыўна “падзяўблі” – каб гэтых рэсурсаў не было. Другая такая самая групоўка – гэта групоўка Саньнікава, і па ёй таксама быў нанесены ўдар.
Дракахруст: На ваш погляд, ці можна чакаць рэакцыі Захаду і (ці) Ўсходу на гэтыя ператрусы?
Сіліцкі: Вакол кампаніі "Гавары праўду" была заслона сакрэтнасьці – адкуль яна, хто яе падтрымлівае і г.д. Мяркуючы па дзеяньнях нашых спэцслужбаў, у іх саміх да канца разуменьня, адкуль "растуць ногі", пакуль няма. Калі прадстаўнікі кампаніі застануцца за кратамі надоўга, Захад будзе вымушаны рэагаваць. Што тычыцца рэакцыі Расеі, то яна пакажа, наколькі адэкватныя чуткі, якія распаўсюджваліся пра гэтую кампанію. Што да рэакцыі Захаду, то паколькі дыялёг з Лукашэнкам фактычна спыніўся, то ніхто не замінае гнеўна асудзіць ці закляйміць.
Дракахруст: Якраз наконт спыненьня дыялёгу – можна прыгадаць прагнозы многіх аналітыкаў, што гэты дыялёг будзе працягвацца і пашырацца, што ў першую чаргу ён выгадны афіцыйнаму Менску. А зараз Вы канстатуеце, што ён спыніўся. Чаму ня спраўдзіліся прагнозы?
Сіліцкі: Пачакаем другой паловы наступнага году, магчыма дыялёг ізноў будзе квітнець. Перадвыбарчая кампанія – гэта сэзон палітычнага абвастрэньня і рэпрэсіяў у Беларусі. Тут не зрабіць нейкіх дэманстратыўных жэстаў у Захаду проста не атрымаецца. Дый улада ў гэтым годзе ўжо рыхтавалася да таго, што кантакты з Захадам трэба часова мінімізаваць, яна адмовілася ад крэдыту МВФ. Гэта ня значыць, што яго не папросяць у наступным годзе. Але загадзя паклапаціліся пра тое, каб зьнізіць патэнцыял зьнешнепалітычнага ўціску на афіцыйны Менск.