Лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч лічыць, што перасьлед актывістаў кампаніі "Гавары праўду" зьвязаны з падрыхтоўкай да прэзыдэнцкіх выбараў.
"Улады пільна, уважліва сочаць і калі зьяўляецца нейкая сіла, якая мае рэсурсы, якая пачынае актыўна дзейнічаць, то адразу пачынаюць гэту сілу прэсаваць. Відавочна, што "Гавары праўду" мусіла стаць у недалёкай пэрспэктыве палітычным праектам пад прэзыдэнцкія выбары. Я думаю, не было гэта сакрэтам і для Лукашэнкі. І каб не дазволіць далей разгортвацца гэтай кампаніі, перашкодзіць ёй, і была пачата гэтая справа, усе гэтыя ператрусы. Абсалютна адназначна, што гэта палітычны перасьлед".
"Сыходзячы з гэтых дзеяньняў уладаў ці можна прагназаваць як пройдуць прэзыдэнцкія выбары?"
"Прэзыдэнцкая кампанія, як такая, ужо ідзе. І прысуды Аўтуховічу, Асіпенку, прысуд Каваленку, крымінальная справа супраць Алеся Зарэмбюка, зараз налёт і разгром офісаў кампаніі "Гавары праўду" па ўсёй краіне, абсалютна ясна паказваюць, што прэзыдэнцкая кампанія ўладамі будзе праводзіцца па найгоршых сцэнарах для тых, хто хоча пераменаў. Будуць ператрусы, ціск, крымінальныя справы і, натуральна, што ня будзе ніякага сумленнага падліку галасоў. Ужо цяпер дастаткова фактаў для таго, каб упэўнена пра гэта казаць".