«Трэба вам заўважыць, што гомасэксуалізм у нашай краіне зжыты хаця і канчаткова, але ня цалкам. Дакладней, цалкам, але ня поўнасьцю. А дакладней нават так: цалкам і поўнасьцю, але не канчаткова. Бо што ў публікі цяпер на ўме? Адзін толькі гомасэксуалізм». (Венядзікт Ерафееў, «Масква-Петушкі»)
Бадай, ніводная тэма не выклікае столькі водгукаў у беларускай блогасфэры, як гомасэксуалізм і геі. Водгукаў пераважна разьюшаных, крыклівых і хамскіх. Любая спроба геяў нагадаць пра сваё існаваньне ў папулярных суполках заўжды сустракала масавы адпор з боку прадстаўнікоў гетэрасэксуальнай большасьці. Нібы ад таго, ці здолеюць яны прымусіць геяў замоўкнуць, зрабіць іх нябачнымі, загнаць назад у цёмную камору, у якой тыя дасюль доўгі час існавалі, залежыць іхні лёс. А гэта акурат тое, чаго жадаюць геі - выйсьці нарэшце зь цёмнай каморы, «людзьмі звацца».
Нядаўні разгон гей-параду гэтыя людзі віталі зь непрыхаванай радасьцю. Усю былую непрыязь да «ланцужных сабакаў рэжыму» як рукой зьняло. Раптам аказалася, што «паліцэйская дзяржава» гэта ня толькі кепска, але і добра.
«Апазыцыя ў дзень сыходу Лукі гэтак лікаваць ня будзе, як весяліцца з прычыны зьбіцьця АМАПам геяў. Хаця яшчэ ўчора яны былі на месцы апошніх. І заўтра будуць. Але ня сёньня. Сёньня б'юць ня нас» - піша zmagarka.
Сапраўды, калі б'юць некага іншага - само па сабе нагода для радасьці. А тут яшчэ б'юць таго, каго ты і сам быў бы ня супраць зьбіць. Напрыклад, блогер kryviec напачатку красавіка пісаў пра гей-парад: «калі нешта падобнае ўсё ж нейкім чынам мае адбыцца, гэта выдатная нагода баявым групам кансэрватараў, нацыяналістаў і ўсім, хто ня хоча бачыць гэтую набрыдзь ды іхную прапаганду на вуліцах нашага гораду, паказаць, што і яны могуць рашуча дзейнічаць». І пераконваў скептыкаў, якія сумняваліся, ці прыме ён асабіста ўдзел у «рашучых дзеяньнях»: «будзе магчымасьць - далучуся». Відаць, магчымасьці не надарылася. Дык на тое ёсьць АМАП, які аплачваецца з падаткаў грамадзянаў. Няхай яны і робяць чорную працу:
«Учора заплаціў падатак. Аддаў апошнія вольныя грошы. Але гэтым разам цешуся. Бо з гэткіх тысячаў падаткаў выплачваецца заробак міліцыі, якая сёньня спрацавала проста выдатна. Ачысьціла ад пі***асаў вуліцы Менску. І тут маем адну зь нешматлікіх падставаў ганарыцца нашай дзяржавай і родным горадам, у адрозьненьне ад Амстэрдаму, Брусэлю або Бэрліну. У нас яшчэ чысьцяць вуліцы ад лайна...» - зрабіў ён ужо цяпер дзелавіты допіс пад загалоўкам «Дзяржава - гэта мы».
Блогер pieczanko адрэагаваў на гэты раптоўны прыступ яднаньня з доблеснай міліцыяй допісам «Змагары дзякуюць сваім катам»:
«Ва ўсёй суботняй гісторыі з гей-парадам мне найбольш цікавай падалася рэакцыя на падзею бясстрашных інтэрнэт-ваяроў. Асабліва даставілі тыя, што выказалі шчырую падзяку супрацоўнікам карных органаў за добрую працу. Некаторыя нават сваіх падаткаў на гэта не пашкадавалі. Лізнулі сраку крэпкім пацанам у чорнай форме на славу. Некаторым было відавочна няёмка за такое міжвольнае і сытуацыйнае праяўленьне падлізьніцтва, аж да таго, што прыйшлося прыбягаць да апраўдальных словаў, кшталту "звычайна я не на баку міліцыі, але сёньня…". Я ўсё ж дапускаю думку, што частка сеціўных баевікоў такі наведвае вулічныя акцыі. Таму зь нецярпеньнем чакаю бліжэйшай зь іх. Калі вас будуць валачы ў варанок, не забудзьце і гэтым разам падзякаваць парням у чорным за навядзеньне чысьціні».
Для такога праяўленьня пашаны да свайго заўсёднага «мучыцеля» павінны існаваць нейкія важкія падставы. У чым жа прычына настолькі рэзка нэгатыўнага стаўленьня да геяў, што яно прымушае нават забыць свае старыя крыўды на АМАП? Каб высьветліць гэта, я прапанаваў адказаць блогерам на шэраг пытаньняў.
Аказалася, большасьць тых, хто ўзяў удзел у апытанках, ставяцца да геяў «нармалёва» або «нэўтральна», нічога страшнага зь імі зрабіць ня хочуць - «абы не вытыркаліся і ня лезьлі на вочы», а гей-парад разагналі правільна, таму што «ня трэба выстаўляць на агляд тое, што робіцца пад коўдрай». Падрыў асноваў, непавага да вэтэранаў, дэмаграфічная сытуацыя, благі прыклад дзецям і дыскрэдытацыя апазыцыі - справа дзясятая.
Галоўнае - не вытыркацца і не выстаўляць на агляд сваю адрознасьць. Зьліцца з асяродзьдзем, прыкінуцца кусьцікам, зрабіць выгляд, што ты такі, як усе. Між іншым, з той самай прычыны часьцяком сутыкаюцца з варожасьцью тыя, хто «дэманстратыўна» размаўляе па-беларуску. Бо яны кідаюць выклік большасьці і парушаюць усталяваны статус-кво, пераходзячы у разрад «дэвіянтаў».
Здавалася б, як меншасьць, якая, калі не прама дыскрымінуецца, дык падвяргаецца сацыяльнаму ўціску, ажыцьцяўленьне чыёй ідэнтычнасьці пастаянна натыкаецца на процідзеяньне асяродзьдзя, беларускамоўная грамада павінна была б лепей разумець становішча геяў. Тым ня менш, гэтага не адбылося. Прынамсі, сярод актыўных нядобразычліўцаў знайшлося вельмі шмат беларускамоўных.
Зьняважаныя зьневажалі іншых зьняважаных, як сфармуляваў гэта iten:
«Расейскі гісторык Барыс Міронаў, апісваючы жыцьцё сялянаў у 19 стагодзьдзі ў Расейскай імпэрыі, адзначыў, што сялянам было дрэнна, а яшчэ горш сялянкам, якіх тэрарызавалі ўласныя эксплюатаваныя абшарнікамі і дзяржавай мужыкі, зьняважаныя зьневажалі іншых. Я лічу гэта адным з тлумачэньняў гамафобіі ў Беларусі: заўсёды трэба знайсьці таго, каго можна зьняважыць, асабліва калі не жадаеш ніяк прызнаць тое, што зьняважаны сам».
Найчасьцей прэтэнзіі да геяў фармулююцца ў тэрмінах «блатной культуры» - «таму што пі***сы». Радзей у тэрмінах культуры хрысьціянскай - «бо сказана ў Пісаньні: мужаложцы Царства Божага не ўспадкоўваюць» (паводле Пісаньня, яго шмат хто не ўспадкоўвае - вы, шаноўны чытач, хутчэй за ўсё, таксама). У абодвух выпадках мы маем справу з прадметам ірацыянальнага перакананьня, якое носіць абсалютысцкі характар. Тое самае можна сказаць пра тых, хто спасылаецца на ўжо састарэлыя і здадзеныя ў архіў мэдыцынскія палажэньні: «гомасэксуалізм - гэта хвароба, псыхічнае адхіленьне». З ірацыянальнымі перакананьнямі не паспрачаесься. Яны заўжды адзіна верныя, таму што ісьцінныя.
Аднак ёсьць і тыя, хто не спасылаецца на бясспрэчныя аўтарытэты, спрабуючы самастойна рацыяналізаваць уласную барацьбу супраць геяў. Для многіх гэтая барацьба ёсьць барацьбой за... уладу. Якую дае ім прыналежнасьць да норматворнай большасьці. Гэтак, ignis_essentiae піша:
«Я, зрэшты, ня маю нічога супраць геяў саміх па сабе. Кожны чалавек мае права на сваё інтымнае жыцьцё, і ў сябе дома ён можа займацца сэксам хоць з мужчынам, хоць з жанчынай, хоць з сабачкам. Альбо там дзярмо есьці.
Але! Геі жывуць у грамадзтве, і гэтае грамадзтва створана гетэрасэксуаламі, дзеля гетэрасэксуалаў і арыентавана на, так бы мовіць, гетэрасэксуальныя каштоўнасці (глупавата гучыць, але, я думаю, вы зразумееце). Яно нашае.
У геяў і іншых дэгенэратаў ёсьць два шляхі: альбо яны адаптуюцца пад грамадзтва і становяцца арганічнай яго часткай (пры гэтым абсалютна ніхто не забараняе захоўваць усе свае адметнасьці на асабіста-інтымным узроўні), альбо яны ідуць на канфлікт, спрабуючы змяніць _нашае_ грамадзтва пад сябе. І тады абсалютна здаровай і адэкватнай рэакцыяй будзе паставіць іх на месца. Спачатку кіданьнем яйкаў, а потым, у залежнасьці ад крытычнасьці сытуацыі, і да робаў з ружовым трохкутнікам на спіне нядоўга. Тое ж самае і з этнічнымі меншасьцямі, напрыклад. Разуменьне сытуацыі прыводзіць да суіснаваньня (татары ў ВКЛ, напрыклад), спробы зьмяніць чужое пад сябе прыводзяць да канфлікту (рускія ў Латвіі і Эстоніі)».
Блогер ignis_essentiae не хавае сваіх ультраправых традыцыяналісцкіх поглядаў. І можна было б усё сьпісаць на іх - бо гамафобія звычайна ўваходзіць у базавы камплект перакананьняў традыцыяналістаў, нароўні з расізмам, ксэнафобіяй і сэксізмам. А ўлада імі разумеецца як права большасьці ўсталёўваць свой парадак, ігнаруючы інтарэсы меншасьці. Усё цалкам заканамерна. Можна было б, каб тую самую занепакоенасьць магчымай стратай прывілеяванага становішча ня выказаў мой фрэнд з Расеі - lepestriny, чалавек, які вызнае антыаўтарытарныя левыя погляды. (Выглядае на тое, што гетэрасэксуальная мужчынская салідарнасьць значна глыбейшая за палітычную.) Ён разважае непасрэдна ў тэрмінах улады, апісваючы, як геі будуць навязваць гомасэксуалізм, калі ёй завалодаюць, і чым гэта пагражае гетэрасэксуальнаму мужчыну:
«Элемэнтарна, практычна зрабіўшы яго статуснай прыкметай, абвясьціўшы яго ўхвальным выбарам (напрыклад, у сувязі з перанаселенасьцю), увёўшы яго ў гіерархічныя адносіны (у т.л. і сыстэмы адукацыі) як норму, "жэст павагі да старэйшага", нарэшце, проста замацаваўшы заканадаўча, як абавязковы досьвед (у выглядзе рытуалу ці адукацыйнага прадмету). Пакрокава, паступова.
Уся справа ў самой гіерархічнасьці, яна патрабуе ўсталяванай "нормы". Хто апынаецца наверсе гіерархіі, той і прасоўвае выгодную для сябе "норму". У гісторыі ўжо былі падобныя пэрыяды. У Грэцыі, Кітаі, Японіі, на Блізкім і Сярэднім Усходзе. Мяркую, што цяпер гэта можа быць у куды больш жорсткай форме.
Мне асабіста будзе горш у выпадку падобнай зьмены ўлады, бо я гэтым не захапляюся - кола маіх сэксуальных партнэраў рызыкуе звузіцца, а я магу падвергнуцца рэпрэсіям, у выпадку публічнай актыўнасьці у абарону сваіх інтарэсаў».
Адным словам, гетэрасэксуальны мужчына панічна баіцца апынуцца ў тым становішчы, у якім сёньня знаходзяцца геі. Ці не красамоўнае сьведчаньне таго, што гэтае становішча вельмі незайздроснае?
Калі два папярэднія блогеры прэтэндуюць на ўладу (ці то статус), якая вынікае з прыналежнасьці да сэксуальнай большасьці, dmitri_pavluk, праваслаўны тэоляг з Гародні, турбуецца з нагоды магчымага зьнікненьня «маральнай аб'ектыўнасьці», «унівэрсальнай этыкі»:
«У суботу ў Менску прайшоў гей-парад. І я зацята не жадаю бачыць у ім толькі толькі барацьбу сэксуальных меншасьцяў за ўласны прававы статус і роўнае з усімі месца ў грамадзтве. Яго сэмантыка выходзіць далёка за рамкі заяўленых мэтаў і задачаў праведзенай акцыі. На мой погляд, гэта толькі бачнае сьледзтва вызначанай сыстэмы каштоўнасьцяў, якая зусім не абмяжоўваецца сфэрай індывідуальных сэксуальных схільнасьцяў. І менавіта гэтую агульную сыстэму каштоўнасьцяў, для якой гей-парад толькі заканамерны вынік, я і хацеў бы закрануць...
Суб'ектывізм, мабыць, першы і самы істотны кіт усёй гэтай ідэалягічнай канструкцыі. Індывідуальнасьць кожнага чалавека, у незалежнасьці ад яе каштоўнаснай афарбоўкі, прызнаецца самавартаснай. У адзнаках пазьбягаюць катэгарычных, адназначных выказваньняў, а лепш сказаць, сама адзнака проста зьнікае. Тым больш асуджэньне і адмаўленьне якой-небудзь зьявы ўяўляецца недапушчальным на тых падставах, што ўсякае адрозненьне, усякая індывідуальнасьць мае права на самавыяўленьне, яна ёсьць сьледзтва непаўторнай, унікальнай асобы, прыгнечаньне праяваў якой ёсьць тыраніяй і ўніфікацыяй па зададзеным стандарце. Як бесьпярэчны аргумэнт супраць усякай прэтэнзіі на аб'ектыўнасьць гучаць словы: «гэта ня добра і ня дрэнна, гэта проста па-іншаму».
Блогер не прагаворвае гэтага ўголас у сваіх разгорнутых развагах, але, падобна, найперш яго падсьвядома турбуе таксама ўласны статус - толькі не прывілеяванага прадстаўніка сэксуальнай большасьці, а захавальніка ісьціны і маральнага судзьдзі, ці то экспэрта ў пытаньнях маралі. Абазнанага ва ўсіх тонкасьцях маральнага закону.
А мне дык здаецца, што прэтэнзіі экспэртаў у пытаньнях маралі на прывілеяваны статус былі адмененыя наступным радком Эвангельля: «Калі маю дар прароцтва, і ведаю ўсе таямніцы, і маю ўсякія веды і ўсю веру, так што магу і горы перастаўляць, а ня маю любові, - дык я нішто».
Стаўся да іншых так, як хацеў бы, каб ставіліся да цябе. Любі бліжняга свайго, як самога сябе. А варыць, ці не варыць казьлянятаў у малацэ ўласнай маці - ня так ужо істотна.
У якасьці фінальнага акорду працытую допіс блогеркі burbalka у абарону геяў - тым больш каштоўны, што напісаны адданай хрысьціянкай:
«Я не параўноўваю гомасэксуалізм з рознымі формамі сэксуальнага вычварэнства. Што лічу вычварэнствам? Гвалт у любой форме - фізычнай, псыхалягічнай, калі сэксуальны кантакт адбываецца праз уціск, празь няроўнасьць, праз выкарыстаньне ўлады, усе формы "набытага" сэксу, а таксама сэксу непажаданага адным з бакоў... Любыя формы стасункаў - як у гома- так і ў гетэрасэксуальнай пары (ці групе), калі нехта ў гэтай групе разглядаецца як аб'ект сэксуальных уцехаў. Часцей за ўсё, гэта ня мае ніякага дачыненьня да сэксуальнасьці як такой, да стасункаў паміж людзьмі; але да ўсталяваньня ўлады над целам ці душой чалавека, да ўціску. Любы ўціск падобнага кшталту ёсьць грахом - калі ён ажыцьцяўляецца з боку мужчыны ў дачыненьні да жанчыны - таксама. Эквівалентнасьць, роўнасьць - важная перадумова...
Грэх - гэта ня толькі няправільнае дзеяньне, гэта стан душы. Калі чалавек імкнецца браць, а не даваць, валодаць, а не аддаваць, прыніжаць іншага, узвышаючы сябе, калі жадае іншаму чалавеку зла, калі наўмысна робіць некаму балюча - гэта грэх, у якім чалавек вінаваты. Але ёсьць і іншыя грахі - грахі-памылкі, грахі-хваробы, грахі ад няведаньня, грахі - няправільная дарога, па якой чалавек пайшоў, заблытаўшыся. Першыя - гэта ваўкі ў авечай скуры; другія - гэта згубленыя авечкі. Але і першых, і другіх прыйшоў збавіць Хрыстос. Розьніца ж паміж імі - відавочная.
Я ня ведаю ніводнага чалавека з цалкам нармальнай і здаровай сэксуальнасьцю. Хіба самога Хрыста...
Я часта пішу ў абарону ЛГБТ не таму, што я схільная бачыць у іх стасунках нешта лепшае , чым сярод "традыцыяналістаў", па вялікім рахунку, ва ўсіх, хутчэй, праступае вось гэтая пакалечаная грэхападзеньнем чалавечая сэксуальнасьць-пажада. Але я ведаю безьліч прыгожых гісторый і цудоўных людзей, прыклады самаадданага каханьня і вернасьці. І вось дзеля гэтых людзей, дзеля гэтага досьведу я проста не магу маніць сама сабе. Я ведаю, што калі я зараз не скажу свайго слова ў абарону людзей, такіх жа, як і ўсе астатнія, якія проста ёсьць, якія ніяк не трапляюць у катэгорыю "грахі-правіны", хоць, імаверна (гіпатэтычна), і трапляюць у катэгорыю "грахі-памылкі"; то я здраджу праўдзе. Няхай я сама памылюся, няхай гэта будзе мой грэх-памылка; але калі я ня ўзвышу свайго голасу, бо пабаюся за свой "публічны імідж", што мяне будуць пляжыць па ўсім інтэрнэце розныя балта-крывы ці праваслаўныя традыцыяналісты, пабаюся, што мяне запішуць у катэгорыі лезьбіянак і ворагаў праваслаўнай веры, то гэтым я зьдзейсьню грэх-правіну, наўмысны грэх».

СЁНЬНЯ Б'ЮЦЬ НЯ НАС або ЗМАГАРЫ ДЗЯКУЮЦЬ СВАІМ КÁТАМ

ЗЬНЯВАЖАНЫЯ ЗЬНЕВАЖАЛІ ІНШЫХ ЗЬНЯВАЖАНЫХ

БАРАЦЬБА СУПРАЦЬ ГЕЯЎ - ГЭТА БАРАЦЬБА ЗА ЎЛАДУ

ВЫЧВАРЭНСТВА - ГЭТА ЎСТАЛЯВАНЬНЕ ЎЛАДЫ НАД ЧУЖЫМ ЦЕЛАМ ЦІ ДУШОЙ