У Аўганістане пацярпеў аварыю пасажырскі самалёт

Авіякатастрофа адбылася над перавалам Саланг, калі самалёт накіроўваўся з паўночнай правінцыі Кундуз у сталіцу краіны Кабул. На борце машыны кампаніі Pamir Airways знаходзіліся 38 пасажыраў і 5 чальцоў экіпажу. Усе яны загінулі.