Сьвет учора і сёньня, 12 – 13 траўня

Новыя прэм'ер-міністар і віцэ-прэм'ер Вялікай Брытаніі Дэйвід Кэмэран (зьлева) і Нік Клэг ля ўрадавай рэзыдэнцыі на лёнданскай Даўнінг стрыт, 10.

Лідэрка ўкраінскай апазыцыі Юлія Цімашэнка адказвае на пытаньні журналістаў на ганку Генэральнай пракуратуры ў Кіеве. У пракуратуры Цімашэнцы ўручылі пастанову аб аднаўленьні крымінальнай справы, якая вялася супраць яе ў 2004 годзе. Тады Цімашэнку вінавацілі ў дачы хабару судзьдям Вярхоўнага суду.

Палестынскія мастакі малююць партрэт увязьненага лідэра ФАТАХ Марвана Баргуці на цэмэнтавай загародзе, якая разьдзяляе Ерусалім і Рамалаг. Ізраіль тым часам адзначыў 43-я ўгодкі "ўзьяднаньня" Ерусаліму.

У Токіё адбылася дэманстрацыя прататыпа новага станіка фірмы Triumph. У станік устаўленыя гаршкі вырошчваць рыс.

ЗША, касьмічны цэнтар Кенэдзі. Чарапаха на фоне шатла "Атлэнтыс", які 14 траўня мае вылецець на Міжнародную касьмічную станцыю.

Пратэзы рук – на Міжнароднай выставе вытворцаў пратэзаў і артапэдычнага абутку ў Ляйпцыгу. Выстава працягнецца да 15 траўня, на ёй прадстаўлены найнавейшыя дасягненьні ў галіне артапэдыі.

Аўстралійскія акторы Кэйт Бланшэт і Расэл Кроў – на цырымоніі адкрыцьця 63-га Канскага кінафэстывалю.

Амэрыканская мадэлька і акторка Эва Лангорыя прыбывае на адкрыцьцё 63-га Канскага кінафэстывалю.

Футбалісты мадрыдзкага "Атлетыка" сьвяткуюць перамогу ў Лізе Эўропы. У фінальнай гульні ў Гамбургу "Атлетыка" перамог ангельскі "Фулгэм" зь лікам 2:1.

Трэнэр мадрыдзкага "Атлетыка" Кіке Санчэс Флёрэс – у часе трыюмфу ягонай каманды ў Лізе Эўропы.