Кіргіскі часовы ўрад можа паскардзіцца на Менск у міжнародны суд

Азібек Бекназараў


Пра гэта заявіў у Бішкеку падчас сустрэчы з сваякамі загінулых 7 красавіка прыхільнікаў апазыцыі віцэ-прэм’ер ураду Кіргізстану Азібек Бекназараў.

Ён адзначыў, што нягледзячы на атрыманы зь Бішкеку запыт на экстрадыцыю экс-прэзыдэнта Курманбека Бакіева, афіцыйны Менск так пакуль і не адрэагаваў на гэта, падае «Інтэрфакс».

Азібек Бекназараў таксама дазволіў сабе даволі рэзкія выказваньні на адрас беларускага кіраўніцтва:

«Калі хтосьці лічыць, што ў Кіргізстане няма ўлады, то ён памыляецца. Мы навядзем парадак і будзем квітнеючай краінай. Кіргізы — горды сьмелы народ. Хай Лукашэнка сьцьвярджае, што мы бедная і жабрацкая краіна. На самой справе гэта ён з Бакіевым дома ў сябе будзе каровіныя кізякі зьбіраць», — падкрэсьліў адзін зь кіраўнікоў часовага ўраду Кіргізстану.