Легендарныя музыкі, даўнія знаёмцы і ідэйныя антыподы Рыгор Браніслававіч Глык, апазыцыянэр са стажам, і Савелій Пятровіч Пстрычка, прадстаўнік дробнае намэнклятуры, гэтым разам камэнтуюць забарону гей-параду ў Менску.
спампаваць
Саўка:
Я вам скажу, што есьць такія людзі,
Каторых лучшэ пусьць у нас ня будзет.
Вот, напрымер, я ізьвіняюсь, геі –
Нахальства іх дасьцігла апагея.
Хацяць яны (паверце, эта праўда!)
Прайці па цэнтру гарада парадам.
І эта посьле празьніка пабеды!
Я ізьвіняюсь, слоў цэнзурных нету.
Я очэнь рад,
Бязумна рад,
Што запрэцілі гей-парад!
Грышка:
Але ж і выбраў тэму ты, Савелій!
Мы ж размаўляць пра іншае хацелі –
Як самалёты нізка праляцелі
І пра мундзір на прэзыдэнцкім целе.
А ты дурною думкаю заехаў
У сьвет нетрадыцыйных гамасекаў.
Праблемаў шмат,
Іх не тузін…
Напрыклад, цэны на бэнзін.
Саўка:
А вот мяня валнует, между прочым,
То, што свабоды многа геям далі очэнь.
Іх нада за калючку ўсех атправіць,
Што б не мяшалі нам страною правіць.
Я очэнь рад,
Бязумна рад,
Што запрэцілі гей-парад!