Сьвет учора і сёньня, 11 – 12 траўня

У лёнданскай рэзыдэнцыі на Даўнінг стрыт сустракаюць новага прэм'ер-міністра Вялікай Брытаніі Дэйвіда Кэмэрана і ягоную жонку Саманту.

Жонка партугальскага прэзыдэнта Марыя Сылва цалуе руку папу Бэнэдыкту XVI. З 11 да 14 траўня папа рымскі знаходзіцца з афіцыйным візытам у Партугаліі.

Лідэрка ўкраінскай апазыцыі Юлія Цімашэнка – пасьля наведваньня Генэральнай пракуратуры Ўкраіны. У пракуратуры Цімашэнцы ўручылі пастанову аб аднаўленьні крымінальнай справы, якая вялася супраць яе ў 2004 годзе. Тады Цімашэнку вінавацілі ў дачы хабару судзьдям Вярхоўнага суду.

Самалёт кампаніі Afriqiyah Airways, які ляцеў з паўднёваафрыканскага Яганэсбургу, разьбіўся, заходзячы на пасадку, ля аэрапорту Трыпалі. Загінулі 103 чалавекі: 92 пасажыры і 11 чалавек экіпажу. Выжыў толькі адзін 8-гадовы хлопчык з Галяндыі.

Выбарчая кампанія ў Бурундзі. Прыхільнік прэзыдэнта П'ера Нкурунзізы – на мітынгу ў сталіцы краіны Бужумбуры.

Сьвечкі ля помніка ахвярам аварыі на шахце "Распадзкая" ў Кемераўскай вобласьці Расеі. Загінулымі ў выніку выбухаў на шахце лічацца 60 чалавек, лёс яшчэ 30 людзей застаецца невядомы.

У Мэксыканскай затоцы працягваюцца работы для ліквідацыі наступстваў аварыі на амэрыканскай нафтавай плятформе. Паасобныя астравы абкружаюць адмысловымі загародамі, якія маюць прадухіліць распаўсюджваньне нафты.

Прадстаўнік фірмы Chopard дэманструе Залатую пальмавую галіну – галоўны прыз Канскага кінафэстывалю. Фэстываль будзе доўжыцца ў Канах да 23 траўня.

Праца нью-ёрскага мастака Цай Го Цяна – падвешаныя аўтамабілі ў выбуху. 12 траўня адкрылася 17-е Сыднэйскае біенале. На ім прадстаўленыя звыш 440 працаў 166 творцаў з 36 краінаў.

Сяргей Дзямагін адкрывае лік у матчы зборных Беларусі і Славаччыны на чэмпіянаце сьвету ў Нямеччыне. Гульня завяршылася перамогаю славакаў 4:2.