Сьвет учора і сёньня, 9 – 10 траўня

На Філіпінах прайшлі ўсеагульныя выбары. На здымку -- выбарчыя плякаты ў Маніле

На Філіпінах прайшлі ўсеагульныя выбары. Кандыдаты змагаюцца за больш як 17 тысячаў выбарчых пазыцый – пачынаючы ад пасады прэзыдэнта да дэпутатаў мясцовых муніцыпалітэтаў.

Акцыя пратэсту каля парлямэнту Грэцыі, дзе ўводзяцца рэзкія скарачэньня дзяржаўных выдаткаў.

Палітычны кіраўнік Кансэрватыўнай партыі Олівэр Летвін ў часе начных перамоваў з прадстаўнікамі лібэрал-дэмакратаў у справе фармаваньня новага кааліцыйнага ўраду (Лёндан).

Супрацоўнік Bank of Taiwan у Тайбэі (Тайвань) пералічвае эўра. Фінансавы крызіс у Грэцыі нэгатыўна адбіўся на вартасьці адзінай эўрапейскай валюты.

Вулькан Эяф’ятлаёкудль у Ісьляндыі працягвае вывяргаць попел (здымак зроблены касьмічным спадарожнікам)

Каля павільёну Гішпаніі ў часу усясьветнай выставы World Expo 2010 ў Шанхаі (Кітай)

Мантаж выратавальнай канструкцыі на нафтавай плятформе ў Мэксыканскай затоцы, зь якой працягвае выцякаць нафта. Узьбярэжжа шэрагу амэрыканскіх штатаў у выніку аварыі на плятформе апынулася на мяжы экалягічнай катастрофы.

Двухдзённы сланёнак ў заапарку ў Гановэры (Нямеччына)