Ад двух выбухаў на найвялікшай вугальнай шахце Расеі загінулі прынамсі 11 чалавек, 41 паранены, а яшчэ 84 чалавекі застаюцца пад завалам у шахце. Прэсавая сакратарка расейскага міністэрства надзвычайных сытуацыяў Елена Чарнова сказала на дзяржаўным тэлеканале “Россия-24”, што ратавальныя работы былі спыненыя пасьля другога выбуху. Іншы прадстаўнік міністэрства ў інтэрвію агенцтву “Новости” заявіў, што ратавальныя работы наўрад ці адновяцца ў нядзелю, бо рабочыя спрабуюць правэнтыляваць шахту ад мэтану.
Першы выбух адбыўся на шахце Распадская ў Кемераўскай вобласьці незадоўга да поўначы з суботы на нядзелю, а другі прыкладна праз тры з паловай гадзіны. Губэрнатар вобласьці Аман Тулееў сказаў, што застаецца рызыка новых выбухаў, паведаміла агенцтва ИТАР-ТАСС.