Тыдзень у фатаздымках, 2 — 8 траўня 2010 году

3 траўня, панядзелак - Аляксандар Мілінкевіч і Іна Кулей у касьцёле. У гэты дзень лідэр руху "За свабоду" заявіў, што будзе ўдзельнічаць у наступных выбарах прэзыдэнта.

3 траўня, панядзелак - Лідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што будзе ўдзельнічаць у наступных выбарах прэзыдэнта.

3 траўня, панядзелак - Вэтэран Арміі Краёвай Вераніка Сэбасьцяновіч на адзначэньні ўгодкаў Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, прынятае 3 траўня 1791 году.

3 траўня, панядзелак - У Менску на тыдні двойчы рэпэтавалі вайсковы парад.

4 траўня, аўторак - У гарадзенскую фірму “Палёніка” прыйшлі судовыя выканаўцы.

4 траўня, аўторак - У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы гурт "Дзецідзяцей" прэзэнтаваў першы беларускамоўны альбом “Рух”.

5 траўня, серада - У сядзібе партыі БНФ прайшоў інфармацыйны паказ новага дакумэнтьальнага фільма «Лабатамія» Юрыя Хашчавацкага.

6 траўня, чацьвер - Кветкі на ганак суду. Вярхоўны суд асудзіў Мікалая Аўтуховіча да 5 гадоў і 2 месяцаў пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму, Уладзімера Асіпенку і Аляксандра Ларына - да 3 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі. Асіпенку - у калёніі агульнага, а Ларына - у калёніі ўзмоцненага рэжыму, Міхаіла Казлова да 2 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

6 траўня, чацьвер - Мікалай Аўтуховіч і Ўладзімер Асіпенка пасьля абвяшчэньня выраку.

6 траўня, чацьвер - Па 17-й гадзіне, пасьля суду над Аўтуховічам і Асіпенкам, ля Мастацкага музэю затрымалі і зьбілі Аляксандра Казуліна, Аляксандра Макаева, Міколу Дземідзенку і Ўладзя Яроменка.

6 траўня, чацьвер - Дзьве баявыя гусенічныя машыны, якія меліся ўзяць удзел у рэпэтыцыі да параду на 9 траўня ў Менску, дачасна выбылі са строю — сутыкнуліся і загарэліся ў раёне плошчы Бангалор.

7 траўня, пятніца - Лідэры кампаніі «Гавары праўду!», вэтэраны вайны, грамадзкасьць на Ўсходніх могілках усклалі кветкі да магілы пісьменьніка-франтавіка Васіля Быкава.

7 траўня, пятніца - Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі правялі акцыю з нагоды 11-й гадавіны зьнікненьня экс-міністра ўнутраных спраў Юр’я Захаранкі. Сямёра ўдзельнікаў акцыі, у тым ліку старшыня АГП Анатоль Лябедзька, усклалі кветкі на месцы выкраданьня Юр’я Захаранкі. Пасьля гэтага іх усіх затрымалі міліцыянты.

8 траўня, субота - У Віцебску адкрылі мэмарыяльную частку плошчы Перамогі.

Памяць на словах. Ня ўсім памятным мясьцінам з брацкімі магіламі хапіла дзяржаўнай увагі.

Сьвята Ярылы ў вёсцы Пагост.