Легендарныя музыкі, даўнія знаёмцы і ідэйныя антыподы Рыгор Браніслававіч Глык, апазыцыянэр са стажам, і Савелій Пятровіч Пстрычка, прадстаўнік дробнае намэнклятуры, гэтым разам спрачаюцца пра рэпэтыцыю вайсковага параду ў Менску.
спампаваць
Саўка:
Вот танкі па уліцам едут,
Пабеду сабой ваплаціў…
Ва ўсех падымаецца этат…
Ну как яго?.. Патрыацізм!
На серцы лягко і прыятна
І какта вазвышэнна ўсем.
І хочацца сразу ўступаць нам
У эта… У БРСМ!
Грышка:
Ізноўку чарговая ганьба!
Ідзе руйнаваньне дарог!
Асфальт пасьля танкаў паганых
Як пральная дошка, дальбог!
За гэта мы плацім падаткі,
Працоўныя грошы свае.
Пад бруднымі тракамі танкаў
Прапалі мільёны у.е.
Саўка:
Да ну! Нічыво нам ня жалка
Для вецеранаў вайны.
Пасмотрат на эці прыкрасныя танкі
І юнасьць успомнят яны.
Грышка:
Заўжды паказуха бязь меры,
Жыцьцё ў заняпадзе маральным!
За гэтыя грошы па новай кватэры
Маглі б атрымаць вэтэраны!