У Празе ўважліва сочаць за Мытным саюзам Беларусі, Казахстану і Расеі, заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску дарадца Міністэрства прамысловасьці і гандлю Чэскай Рэспублікі Ян Гронак. У адказе на пытаньне «Свабоды» аб пэрспэктывах супрацоўніцтва Беларусі і Чэхіі пры стварэньні Мытнага саюзу «тройкі» спадар Гронак падкрэсьліў: для Чэхіі тут існуе яшчэ шмат нявысьветленага.
5-6 траўня ў Менску праходзіць паседжаньне супольнай міжурадавай чэска-беларускай камісіі па эканамічным, прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Беларусь цяпер робіцца надзвычай прывабнай для заходняга бізнэсу. Бізнэсоўцы спадзяюцца, што пасьля таго, як запрацуе Мытны саюз «тройкі», для іх празь Беларусь аўтаматычна адкрыюцца рынкі Расеі і Казахстану. На гэтым будуюцца разьлікі і чэскага бізнэсу, казаў сёньня Ян Гронак:
«Канечне, мы адсочваем вельмі пільна тое, што адбываецца ў Мытным саюзе „тройкі“. Мы ведаем, напрыклад, пры Мытны саюз Беларусі і Расеі. Але, на мой погляд, гэта ня Мытны саюз, хаця ён так і завецца. Бо, як я разумею, у Мытным саюзе ня могуць існаваць перашкоды — тарыфныя альбо нетарыфныя.
У нас добрыя дачыненьні і з Расеяй, і з Казахстанам, і зь Беларусьсю. Але мы думаем над тым, што будзе далей. Скажу шчыра, мы запрасілі на 9 чэрвеня вялікую групу спэцыялістаў з Расеі. Мы просім іх патлумачыць: што зьменіцца, якія будуць умовы далейшага супрацоўніцтва? Такое ж пытаньне мы будзем уздымаць сёньня і заўтра на міжурадавай камісіі. І будзем прасіць, каб адказныя беларускія асобы прыехалі ў Чэхію і патлумачылі прадстаўнікам нашых міністэрстваў і прадпрымальніцкіх структураў, як гэта ўсё будзе функцыянаваць».
Кіраўнік фонду Мізэса Яраслаў Раманчук кажа, што памкненьні чэскага бізнэсу для яго зразумелыя — чым большы рынак, тым для прадпрымальніка лепей:
«Але, на жаль, да гэтай мары яшчэ вельмі далёка. І таму занепакоенасьць чэскіх экспэртаў мае абгрунтаваньне. Ніхто ж ня ведае, што будзе насамрэч. Перамовы ідуць. Ідуць вельмі складана. Мы ня ведаем, як адрэагуе на гэты праект Аляксандар Лукашэнка. Але, наколькі я ведаю, нават у расейскага боку сёньня больш скептыцызму наконт таго, ці будзе Мытны зьвяз „тройкі“ рэалізаваны ў той форме, у якой існуе Эўрапейскі Зьвяз».
Гандлёвы дарадца амбасады Чэхіі Міхал Гелбіч сказаў «Свабодзе», якія пэрспэктывы ён бачыць:
«На дадзены момант, калі чэская кампанія працуе ў Расеі, яна мусіць зрабіць сэртыфікацыю паводле ГОСТаў Расеі. А мы спадзяемся, што са стварэньнем Мытнага саюзу мы зможам прадаваць прадукцыю і ў Беларусь, і ў Казахстан. Пакуль такога няма. І таму патрэбна траціць грошы і ў адной, і ў другой, і ў трэцяй краіне».
Яраслаў Раманчук лічыць: такога карэннага зруху ня будзе.
«Сэртыфікаты адной краіны сёньня не прызнаюцца іншай. І ў бліжэйшай будучыні такога ня будзе».
У амбасадара Іржы Караса спыталіся пра стаўленьне Чэхіі да рэзалюцыі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, якая заклікае абмежаваць кантакты на высокім роўні з уладамі Беларусі. Амбасадар адказаў:
«Мы зьяўляемся сябрам Рады Эўропы. Наша стаўленьне такое ж, як і стаўленьне Рады Эўропы. Але мы гатовыя адкрыта абмяркоўваць гэтыя праблемы».
«Канечне, мы адсочваем вельмі пільна тое, што адбываецца ў Мытным саюзе „тройкі“. Мы ведаем, напрыклад, пры Мытны саюз Беларусі і Расеі. Але, на мой погляд, гэта ня Мытны саюз, хаця ён так і завецца. Бо, як я разумею, у Мытным саюзе ня могуць існаваць перашкоды — тарыфныя альбо нетарыфныя.
У нас добрыя дачыненьні і з Расеяй, і з Казахстанам, і зь Беларусьсю. Але мы думаем над тым, што будзе далей. Скажу шчыра, мы запрасілі на 9 чэрвеня вялікую групу спэцыялістаў з Расеі. Мы просім іх патлумачыць: што зьменіцца, якія будуць умовы далейшага супрацоўніцтва? Такое ж пытаньне мы будзем уздымаць сёньня і заўтра на міжурадавай камісіі. І будзем прасіць, каб адказныя беларускія асобы прыехалі ў Чэхію і патлумачылі прадстаўнікам нашых міністэрстваў і прадпрымальніцкіх структураў, як гэта ўсё будзе функцыянаваць».
Кіраўнік фонду Мізэса Яраслаў Раманчук кажа, што памкненьні чэскага бізнэсу для яго зразумелыя — чым большы рынак, тым для прадпрымальніка лепей:
Нават у расейскага боку сёньня больш скептыцызму наконт таго, ці будзе Мытны зьвяз „тройкі“ рэалізаваны ў той форме, у якой існуе Эўрапейскі Зьвяз.