У Менску пачаўся "генэральны прагон" жывой сілы і тэхнікі да параду 9 траўня. Дзеля рэпэтыцый перакрываюцца галоўныя праспэкты і вуліцы. Ўзаемадзеяньне на асфальце адпрацоўваюць баявыя падразьдзяленьні, уключна з гусенічнай тэхнікай — танкамі і самаходнымі ўстаноўкамі.
Тым часам дарожныя службы падлічваюць страты ад гарадзкіх манэўраў — рамонт кожнага кілямэтра дарогі абыдзецца ў суму ад 2 да 6 мільёнаў даляраў.
Сёлета пампэзныя парады з нагоды 65-й гадавіны перамогі саюзьнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі заплянаваныя ў Маскве, Менску і Кіеве. У расейскую сталіцу прыбудуць вайсковыя падразьдзяленьні з ЗША, Вялікай Брытаніі, Францыі, Украіны, Беларусі ды іншых краінаў. Сваімі вайсковымі прадстаўнікамі абмяняюцца Беларусь і Ўкраіна. Як паведамілі ў прэсавай службе Міністэрства абароны Ўкраіны, за апошнія гады гэта будзе першы парад такога размаху, але цяжкая тэхніка калёнамі праз кіеўскі Крашчацік ня пойдзе, будзе арганізаваная "статычная дэманстрацыя" тэхнікі — на агульны паказ выставяць як сучасныя ўзоры ўзбраеньняў, так і тэхніку часоў вайны.
А вось у Беларусі другі год запар асфальт прасуюць танкі, зэнітна-ракетныя ўстаноўкі ды іншая цяжкая тэхніка. Пра мінулагодні парад дагэтуль нагадваюць дзясяткі кілямэтраў сапсаваных сталічных дарог: прыкладам, навюткі асфальт у раёне вуліц Багдановіча і Сурганава быў ператвораны ў “пральную дошку". Дробная вібрацыя пад коламі адчуваецца, калі ехаць праспэктам Незалежнасьці ад скрыжаваньня з вуліцай Сурганава ў бок мікрараёну Ўручча. Сёлета танкавая каляіна, відавочна, стане яшчэ глыбейшай: адпрацоўваючы сынхроннае праходжаньне дыстанцыі, цяжкая тэхніка зноў рушыла ад месца дысьлякацыі да канчатковага пункту — стэлы "Менск — горад-герой" на праспэкце Пераможцаў.
Паводле спэцыялістаў дэпартамэнту “Белаўтадар”, кожны кілямэтар сучаснай дарогі каштуе мільёны даляраў. І пасьля сьвяткаваньняў давядзецца зноў укладаць немалыя сродкі ў "рэстаўрацыю". Гаворыць прадстаўнік дэпартамэнту "Белаўтадар" Аляксандар Крыхта:
"Кожны кілямэтар каштуе па-рознаму, можна казаць пра разьбежку ў некалькі мільёнаў даляраў. Усё залежыць ад абсталяванасьці ўчастка, колькі на гэтым кілямэтры будзе трубаў, мастоў, пуцеправодаў, дарожных знакаў і ўсяго астатняга. То бок усё залежыць ад неабходнага ўпарадкаваньня канкрэтнага ўчастку. Але ў горадзе кошты нашмат большыя, бо там яшчэ трэба ўлічваць і камунікацыі, і правады, і ўсё астатняе. Бывае і 6 мільёнаў даляраў за кілямэтар, але бывае, што і 1,5 мільёна. Бо на кілямэтры можа быць 10 аўтобусных прыпынкаў ды 2 пуцеправоды. А другі кілямэтар будзе проста пусты — на ім 10 знакаў ды пара водапрапускных трубаў. Але ў любым выпадку выдаткі вельмі значныя".
Сёлета 9 траўня вялікі вайсковы парад адбудзецца і ў Маскве. Але, прыкладам, падразьдзяленьні Кантэміраўскай дывізіі адмыслова для такіх выпадкаў абсталёўваюць гусенічную тэхніку гумовымі пракладкамі, каб не псаваць асфальт. Спэцыяліст у галіне будаўніцтва дарог Аляксандар Галаўнёў ілюструе "павагу" да працы дарожнікаў і іншымі прыкладамі:
“Мне дагэтуль вельмі падабаецца адзін здымак, на які я прафэсійна зьвярнуў увагу некалькі гадоў таму. Гэта калі амэрыканскія танкі ўвайшлі ў акупіраваны Багдад. Я ня мог паверыць: яны ішлі на гумовых падушках. І гэта акупанты па чужой краіне! Я гэта да размовы пра тое, шкада нашай працы ці не. Ну нельга па асфальце езьдзіць на гусеніцах! І тое, што робяць і дазваляюць гарадзкія ўлады — проста з шэрагу таго, што не камэнтуецца. Парад парадам, але ж нельга дзеля гэтага гробіць працу і падаткі людзей. Яны ж ня ўласныя сродкі марнуюць, а гробяць нашы грошы!”
Натуральна, што маштабныя вайсковыя шэсьці характэрныя для многіх краінаў. Народны мастак, ваенны кавалерыст Леанід Шчамялёў пад уражаньнем парадаў, якія ладзяцца ў Францыі. Аднак на свой мастацкі густ бачыць істотную розьніцу ў падыходах да сьвяткаваньня:
"Наконт сьвяткаваньняў? Хто яго ведае, ці патрэбныя такія глябальныя імпрэзы, але, натуральна, ёсьць штосьці ў гэтым. Вось, прыкладам, французы таксама вельмі любяць зьдзівіць усіх маштабнасьцю дзеі. Але там гэта сапраўды відовішча! Калі становяцца ў шэрагі гвардзейцы і ўшаноўваюць сваіх вэтэранаў — гэта сапраўды заварожвае. Цяжка нават уявіць, якое гэта дарагое мерапрыемства! Бо там і коні, і кавалерыя задзейнічаныя. І гэта ўсё пры нібыта сучаснай тэхніцы, якую ў нас хочуць абавязкова паказаць".
9 траўня ў Менску будзе задзейнічана блізу двух сотняў адзінак тэхнікі, уключна з танкамі 72-Б, бронетранспартэрамі, баявымі машынамі пяхоты, рэактыўнымі сыстэмамі "Сьмерч", зэнітна-ракетнымі комплексамі "Тунгуска". Узначаліць мэханізаваную калёну танк ваеннага часу Т-34. Адбудзецца паветраны парад з удзелам пілятажнай групы "Белая Русь" на самалётах Л-39, а таксама верталётаў Мі-8 і Мі-24, бамбардзіроўшчыкаў Су-24, штурмавікоў Су-25, зьнішчальнікаў Су-27 і МіГ-29.

Бывае і 6 мільёнаў даляраў за кілямэтар, але бывае, што і 1,5 мільёна. ...

Яны ж ня ўласныя сродкі марнуюць, а гробяць нашы грошы! ...