Як уплывае на хаду прэзыдэнцкай кампаніі вылучэньне Аляксандра Мілінкевіча? Хто можа стаць кандыдатам ад Беларускага Незалежніцкага блёку (БНБ), калі пра свае прэзыдэнцкія амбіцыі заяўляе і лідэр Беларускай Хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі? Ці можа фігура Мілінкевіча сёньня аб'яднаць усю апазыцыю? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Уладзімер Мацкевіч
Цыганкоў: Ужо некалькі чалавек заявілі пра свае прэзыдэнцкія амбіцыі. Але ці можна сказаць, што вылучэньне Мілінкевіча кардынальным чынам мяняе прэзыдэнцкую кампанію, надае ёй новыя абрысы?
Мацкевіч: Сапраўды, я лічу, што з вылучэньнем Мілінкевіча цяпер пачынаецца сапраўдная кампанія. Ягонае вылучэньне было вельмі чаканым і неабходным. Бо менавіта Мілінкевіч можа разглядацца як першы з рэальных кандыдатаў. Што тычыцца Саньнікава, Міхалевіча, Рымашэўскага – то гэта не заяўка на ўдзел у саміх выбараў, колькі заява пра існаваньне сваіх палітычных груповак. Мне асабіста заўсёды падавалася, што з сучасных апазыцыйных лідэраў менавіта Мілінкевіч зьяўляецца той асобай, якая можа прэтэндаваць на тое, каб стаць агульнанацыянальным палітыкам.
Цыганкоў: "Рух за Свабоду" Мілінкевіча ўваходзіць у БНБ. Адна з самых прыкметных частак гэтага блёку, Беларуская Хрысьціянская дэмакратыя вылучыла ў кандыдаты Віталя Рымашэўскага. І падчас онлайну на нашым сайце Рымашэўскі сказаў, што ён будзе імкнуцца стаць кандыдатам ад усяго БНБ. Як можа рашацца гэтая калізія?
Мацкевіч: Асаблівай калізіі я тут не бачу. Бо, калі рэальна падыходзіць да палітычнага працэсу, то кандыдатам ад БНБ можа быць толькі Мілінкевіч. З амбітнасьцю БХД трэба лічыцца, бо гэта маладая, амбітная і дынамічная структура, -- але яны пакуль не ўяўляюць сабой сур'ёзнай палітычнай сілай. Думаю, калі Рымашэўскі няздольны будзе паступіцца сваімі амбіцыямі, то гэта толькі лішні раз пакажа складанае становішча беларускай апазыцыі, але не створыць перашкоды Мілінкевічу ў ягонай кампаніі.
Цыганкоў: Вы гаварылі, што Мілінкевіч вам бачыцца найбольш верагодным кандыдатам ад апазыцыі. Але ці не перашкодзіць яму шлейф паразы ў 2006-ым годзе, і ня вельмі актыўныя, на думку некаторых, паводзіны адразу пасьля выбараў?
Мацкевіч: Магу выказаць сваё асаблістае меркаваньне як чалавека, які аналітычна сочыць за падзеямі – але я ня бачу вялікіх памылак у Мілінкевіча пасьля 2006 году. Тое, што адбывалася ў апазыцыі з крытыкай Мілінкевіча – я лічу, што гэта хутчэй інсьпіраваная кампанія, каб патапіць Мілінкевіча, не даць яму магчымасьці раскруціцца.
Гэта супадала з намерамі тых лідэраў, якія самі хацелі ўзначаліць апазыцыйны рух. Але я лічу, што збольшага гэтая крытыка Мілінкевіча была інсьпіраваная ўладамі. Было б варта скептычна і рацыянальна ставіцца да гэтай крытыкі, разумеючы, што гэта ўсё накіравана, каб аслабіць усю апазыцыю.