Электронныя вэрсіі гістарычных дакумэнтаў пра Катынь апублікаваныя на афіцыйным сайце Фэдэральнага архіўнага агенцтва Расейскай Фэдэрацыі («Росархив»). Беларускія дасьледчыкі станоўча ацэньваюць такое рашэньне і кажуць, што ў беларускіх архівах таксама могуць захавацца сьляды гэтай справы.
На сайце расейскай дзяржаўнай установы зьявіліся дакумэнты з гэтак званай «Асаблівай тэчкі нумар 1», што захоўваліся ў закрытым архіве Палітбюро ЦК КПСС як справа асаблівай важнасьці. Рашэньне апублікаваць іх прыняў прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў.
Беларускі гісторык Ігар Кузьняцоў ацэньвае гэты крок кіраўніка расейскай дзяржавы як «наступствы тых трагічных падзеяў, што адбыліся пад Смаленскам 10 красавіка, калі разьбіўся самалёт прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага».
Ігар Кузьняцоў кажа, што не разумее, чаму дагэтуль не апублікаваны так званы «беларускі сьпіс» з імёнамі палонных афіцэраў Войска Польскага, забітых органамі НКВД у Беларусі:
«Самыя галоўныя дакумэнты так і не названыя. Зь беларускім сьпісам незразумела, чаму ён знаходзіцца ў Маскве, а ня ў Менску. Польскі ж бок ужо атрымаў сьпіс з архіваў украінскага СБУ. Тут незразумелая гэтая сытуацыя. Тое, што ў нас ёсьць альбо быў аналягічны сьпіс, гэта адназначна. Але чаму яго не перадалі 7 красавіка падчас сустрэчы Ўладзімера Пуціна з Дональдам Тускам, незразумела. Камэнтару расейскага боку па гэтым пытаньні не было».
На пытаньне «Свабоды», ці можа Беларусь прадставіць якія дакумэнты па катынскай справе, беларускі гісторык адзначыў:
«Наколькі я ведаю, яшчэ ў 1995 годзе, калі рабілася чарговае сьледзтва па Курапатах, быў знойдзены дакумэнт пра выдзяленьне чыгуначнага транспарту для перавозкі афіцэраў польскай арміі. І там было пазначана, адкуль этапавалі — з Горадні, Берасьця, Баранавічаў, Вялейкі. Іх было каля чатырох тысяч, я думаю, зь беларускага сьпісу. А пункт прызначэньня быў Менск. Гэта тыя дакумэнты, сьлед якіх ёсьць яшчэ ў Нацыянальным архіве».
Гарадзенскі журналіст, актывіст не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Андрэй Пачобут станоўча ацэньвае рашэньне кіраўніка расейскай дзяржавы апублікаваць электронныя вэрсіі гістарычных дакумэнтаў пра Катынь на афіцыйным сайце Фэдэральнага архіўнага агенцтва. Аднак гэтага недастаткова, адзначае спадар Пачобут:
«Перш за ўсё павінен быць беларускі „катынскі сьпіс“. Справа ў тым, што на падставе сумна вядомага рашэньня Палітбюро ад сакавіка 1940 году ў Катыні і іншых лягерах былі расстраляныя ня толькі афіцэры, але і людзі, якія знаходзіліся ў турмах на тэрыторыі БССР і ЎССР. Ва Ўкраіне гэты сьпіс вядомы, у тым ліку і польскаму боку. А вось больш за 3800 прозьвішчаў зь беларускага сьпісу застаюцца невядомымі. Таксама невядома і месца расстрэлу. Ёсьць пэўныя сьведчаньні, што гэта маглі быць Курапаты альбо нейкае іншае месца пад Менскам. Таму што апошнія дакумэнтальныя сьведчаньні, якія ўдалося знайсьці дасьледчыкам, — гэта дадзеныя аб этапаваньні вязьняў з Баранавічаў, Берасьця, Беластоку ды іншых месцаў у Менск. І гэтыя дадзеныя павінны быць у беларускіх архівах, найперш у архіве КДБ».
Спадар Пачобут сьцьвярджае:
«На жаль, беларускі бок па сёньняшні дзень абмяжоўвае доступ незалежных дасьледчыкаў у свае архівы. А таксама не дае магчымасьці, напрыклад, дасьледчыкам зь іншых краінаў пашукаць дадзеныя пра лёс гэтых людзей. З Расеяй тут было больш шчыльнае супрацоўніцтва».
Беларускі гісторык Ігар Кузьняцоў ацэньвае гэты крок кіраўніка расейскай дзяржавы як «наступствы тых трагічных падзеяў, што адбыліся пад Смаленскам 10 красавіка, калі разьбіўся самалёт прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага».
Ігар Кузьняцоў кажа, што не разумее, чаму дагэтуль не апублікаваны так званы «беларускі сьпіс» з імёнамі палонных афіцэраў Войска Польскага, забітых органамі НКВД у Беларусі:
«Самыя галоўныя дакумэнты так і не названыя. Зь беларускім сьпісам незразумела, чаму ён знаходзіцца ў Маскве, а ня ў Менску. Польскі ж бок ужо атрымаў сьпіс з архіваў украінскага СБУ. Тут незразумелая гэтая сытуацыя. Тое, што ў нас ёсьць альбо быў аналягічны сьпіс, гэта адназначна. Але чаму яго не перадалі 7 красавіка падчас сустрэчы Ўладзімера Пуціна з Дональдам Тускам, незразумела. Камэнтару расейскага боку па гэтым пытаньні не было».
На пытаньне «Свабоды», ці можа Беларусь прадставіць якія дакумэнты па катынскай справе, беларускі гісторык адзначыў:
«Наколькі я ведаю, яшчэ ў 1995 годзе, калі рабілася чарговае сьледзтва па Курапатах, быў знойдзены дакумэнт пра выдзяленьне чыгуначнага транспарту для перавозкі афіцэраў польскай арміі. І там было пазначана, адкуль этапавалі — з Горадні, Берасьця, Баранавічаў, Вялейкі. Іх было каля чатырох тысяч, я думаю, зь беларускага сьпісу. А пункт прызначэньня быў Менск. Гэта тыя дакумэнты, сьлед якіх ёсьць яшчэ ў Нацыянальным архіве».
Больш за 3800 прозьвішчаў зь беларускага сьпісу застаюцца невядомымі.