За чатыры дні датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў Беларусі такой магчымасьцю скарысталіся 1548762 выбарцы. Гэта складае 22,1% ад агульнай іх колькасьці.
Менавіта гэтыя лічбы назвалі сёньня «Свабодзе» у Цэнтарвыбаркаме краіны. Па рэгіёнах сытуацыя выглядае так:
- Берасьцейская вобласьць — 19,1%,
- Віцебская — 24,6,
- Гарадзенская — 19,2,
- Гомельская — 25,9.
- Магілёўская — 26,1
- Менская — 23,3
- Менск — 17,4%
На мінулых мясцовых выбарах, які адбыліся ў студзені 2007 году, за чатыры дні датэрміновага галасаваньня ў ім удзельнічалі 18,8% усіх выбарцаў.