Маладосьць і старасьць

Вячаслаў Ракіцкі і Віталь Краўчанка.

Удзельнічае актор тэатру і кіно Віталь Краўчанка Эфір 22 красавіка 2010 году.

Вячаслаў Ракіцкі: «Якую старасьць, паводле народнай мудрасьці, Вы, пакуль яшчэ малады чалавек, хацелі б пажадаць сабе, сваім блізкім?»

Віталь Краўчанка: «Дай Божа, з маладосьці косьці грызьці, а на старасьці мяса есьці».



Маладосьць і старасьць
«Маладосьць-дурносьць»

«Маладога кроў грэе»

«Малады, ды з раньніх»

«Мала пражыта, ды многа перажыта»

«Замолада дурань, пад старасьць мудр»

«Што малы, што стары — усе адно»

«Старасьць ня радасьць, а маладосьць не навек»

«Стары памірае — малады зямлю капае»

«Які рост — такі і розум»

«Пакуль жаніцца — загаіцца»

«Стары — што малы»

«Стары — не малы»

«Я молад, люблю холад»

«На старасьці і ўлетку холадна»

«Прыдзе старасьць-будзе слабасьць»

«Волас сівее — дзед дурэе»

«Стары, да мысьлі маладыя»

«З старога новага ня зробіш»

«Старога мяшка не залатаеш»

«На старасьці лет зьдзівіла Аўдоля белы сьвет»