Дэпутат Дзярждумы РФ ад кіруючай партыі “Адзіная Расея” Сяргей Маркаў не выключае выкарыстаньня вайсковых сілаў АДКБ, каб “дапамагчы братэрскаму кіргіскаму народу”.
Радыё Свабода: Як Вы ацэньваеце адмову Курманбэка Бакіева ад ранейшай заявы пра адстаўку?
Маркаў: Паводзіны Бакіева натуральныя, паколькі ён сам не сышоў, яго зрынулі. Ён не кантралюе ніякім чынам уладу, і яго зьяўленьне ў Ошы паказала цудоўна, што нават на поўдні, адкуль ён родам, ён ня можа разьлічваць на падтрымку, тым больш што і Роза Атумбаева -- адтуль, з Оша. На поўначы тым больш яму ня варта разьлічваць на падтрымку, паколькі ён у свой час выгнаў выхадцаў з поўначы з улады. Толькі ў частцы Джалал-Абадзкай вобласьці ён можа разьлічваць на падтрымку. Тым ня менш, Бакіеў, мне здаецца, разьлічвае на тое, што цяперашняй уладзе ня ўдасца ўзяць пад кантроль сытуацыю. Канешне, на руку яму гэтыя забурэньні, няздольнасьць часовага ўраду ўзяць сытуацыю пад кантроль. Ён спадзяецца, што ў выпадку нейкага перафарматаваньня могуць вярнуцца да яго, у нейкай форме. І калі ён зьяўляецца прэтэндэнтам на ўладу, дык можа быць праграма-масксымум -- вярнуцца ў якасьці прэзыдэнта, праграма мінімум -- вярнуцца ў нейкай іншай якасьці і скарыстаць сваю адстаўку ў якасьці нейкай саступкі ў гандлі наконт вяртаньня. Я думаю, што ён верыць, што здолее атрымаць падтрымку выбаршчыкаў, калі будзе балятавацца , калі цяперашнія забурэньні ня ўдасца спыніць і, такім чынам, захаваць свае прэтэнзіі на ўладу. Да таго ж, адмаўляючыся ад адстаўкі, ён падае сыгнал сваім прыхільнікам, што зьяўляецца моцным лідэрам, гатовым змагацца за ўладу.
Радыё Свабода: Які тут, на Вашу думку, інтарэс Лукашэнкі?
Маркаў: Што тычыцца Лукашэнкі, дык канешне, Лукашэнка прадставіў Бакіеву дэ-факта палітычны прытулак, па-першае, таму, што яго прасілі. Патрэбна ж было, каб яго нехта прыняў! І з гэтага пункту погляду, мы павінны падзякаваць Аляксандру Рыгоравічу за прыняцьце Бакіева. Хаця ня выключана, што элемэнтам нейкім псыхалягічным быў элемэнт крытыкі ў адрас Расеі. Бо вядома, што ён даволі шмат надаваў увагі крытыцы Расеі, якая, як ён лічыць, мала ідзе на саступкі Беларусі па эканамічных пытаньнях, у прыватнасьці, па энэрганосьбітах, у абмен на саюзныя адносіны, у якія Беларусь уступае з Расеяй.
Радыё Свабода: Зараз пачалі казаць як пра адзін з магчымых варыянтаў нармалізацыі сытуацыі ў Кіргізстане -- задзейнічаньне Калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня (КСАР) Арганізацыі дамовы калектыўнай бясьпекі (АДКБ)? Наколькі рэальна гэта, як Вы лічыце?
Маркаў: Ведаеце, я думаю, ў сувязі з бесперапыннымі забурэньнямі, абсалютна відавочна, надыходзіць магчымасьць сілам АДКБ выступіць з нейкімі сваімі рэсурсамі, дапамагчы братэрскаму народу Кіргізстану забясьпечыць парадак і дысцыпліну на вуліцах. Зразумела, што калі Бакіеў карыстаецца падтрымкай Лукашэнкі -- гэта значыць, што ўдзел Лукашэнкі ў прыняцьці рашэньняў АДКБ паўплывае на палітыку АДКБ, і ў тым ліку і ў інтарэсах Бакіева. Такім чынам, Бакіеў атрымоўвае спосаб, праз які можа ўплываць на АДКБ, каб дапамагчы ўсталяваць нападак і нармальнае жыцьцё ў краіне”.
Сяргей Маркаў (нар. 1958) – у 1977-1980 гг. праходзіў службу ў памежных войсках КДБ СССР, потым скончыў філязофскі факультэт МДУ. У 1991-1993 – дарадца ў Савеце бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі. Дырэктар інстытуту палітычных дасьледаваньняў. З 2007 -- дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі (партыя “Адзіная Расея”), з 2009 – член камісіі па супрацьдзеяньні спробам фальсыфікацыі гісторыі на шкоду інтарэсам Расеі пры прэзыдэнце Расейскай Фэдэрацыі.