У Нацыянальным аэрапорце “Менск-2” абвешчана пра скасаваньне чарговых рэйсаў у заходнім кірунку. Адмененыя рэйсы “Белавія” ў Рыгу, Кіеў, Варшаву, Прагу і Амстэрдам.
Попел ад вывяржэньня ісьляндзкага вулькана пашкодзіў авіяруху зь Менскага аэрапорту.
Пасадка пасажыраў сёньня з раніцы адбывалася толькі на маскоўскі рэйс у Шарамецьева і на чартэры з турыстамі, якія ляцелі ў Эгіпет і на Кіпр. Рэйсы “Белавія” на Захад скасаваныя. Разам з тым рэйс на Абу-Дабі таксама быў адменены.
Заходнія авіякампаніі гэтаксама адмянілі свае рэйсы зь Менску. У сувязі з гэтым беларускімі ўладамі з 16 па 20 красавіка ўведзены спрошчаны рэжым афармленьня беларускіх віз для тых замежных грамадзян, тэрмін дзеяньня віз у якіх скончыўся.