Тыдзень у фатаздымках, 11 — 17 красавіка

ў Горадні ўшанавалі памяць ахвяраў дзьвюх катынскіх трагедый, 11 красавіка

Дзень памяці ахвяраў Халакосту ў Магілёве, 11 красавіка

У той час, калі па ўсёй Эўропе абвешчаная жалоба па загінулых у катастрофе пад Смаленскам, у Менску праводзілі фэстываль бурбалак, 11 красавіка

Памінальная імша ў касьцеле ў Менску, на якой прысутнічалі прадстаўнікі польскай амбасады, 12 красавіка

Міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў прыехаў у амбасаду Польшчы ў Менску, каб выказаць спачуваньні, 12 красавіка

Каля польскай амбасады ў Менску, 12 красавіка

Кветкі Васілю Быкаву. Жонка пісьменьніка Ірына Міхайлаўна і Аляксандар Лукашук, 12 красавіка

Радаўніца ў Чарнобыльскай зоне. Вёска Бесядзь, 13 красавіка

Беларусы прыйшлі на жалобную літургію па загінулых у авіякатастрофе пад Смаленскам, 13 красавіка

У Курапатах ушанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсіяў, 13 красавіка

Чорныя стужкі на вуліцах Менску ў памаць пра загінулых у катастрофе пад Смаленкам, 14 красавіка

Франак Вячорка камісаваны з войска, 14 красавіка

Магілёўскую абласную арганізацыю руху БНФ “Адраджэньне” прымусова выселілі з арандаванай сядзібы. Офіс апячатаны, 15 красавіка

Прадстаўнікі «Маладога фронту» і руху салідарнасьці «Разам» ўганаравалі прэміяй Кастуся Каліноўскага палітвязьня Мікалая Аўтуховіча. Прэмію атрымаў адвакат Павал Сапелка, 15 красавіка

Менскі габрэйскі дом. Прэзэнтацыя зборніка дакумэнтаў і навуковых публікацый па акупацыйнаму рэжыму, гісторыі Галакоста і антыфашысцкага супраціўленьня ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Агітацыйная кампанія ў Магілёве. Пакуль адзіная ў рэгіёне, 15 красавіка

Анатоль Лябедзька са спісам рэпрэсаваных беларусаў з архіваў СБУ Украіны, 16 красавіка

Маладафронтаўцы прыйшлі да офісу БРСМ, каб перадаць туды дыск з урыўкамі фільму Юрыя Хашчавацкага, дзе Аляксандар Лукашэнка выказваецца ў падтрымку Гітлера. Маладзёвыя лідэры шлі з плякатам ВЛКСМ = БРСМ = Гітлерюгенд, 16 красавіка

Вахцёр у будынку офіса БРСМ, былы заўхоз ЦК Союзу моладзі Ігнат Мікалаевіч перашкаджае здымаць акцыю "Маладога Фронту", 16 красавіка