У парафіі Язафата Кунцэвіча абвясьцілі жалобу па тых, хто загінуў пад Смаленскам. Цэнтар парафіі знаходзіцца ў мястэчку Сапоцкін Гарадзенскага раёну. У суботу ўвесь дзень тут будзе правіцца імша па тых, хто загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам.
Побач з касьцёлам у Сапоцкіне сёньня ціха. Людзі на працы, ксяндза таксама не аказалася дома. Але я разгаварыўся з чалавекам, які працуе тут ужо каля дзясятка гадоў звычайным рабочым.
Ён мне распавядае, што ўсё мястэчка штодня гаворыць пра трагедыю пад Смаленскам. І яго вельмі зьдзіўляе, што беларускія ўлады не абвясьцілі дзень жалобы, бо, кажа, мы – суседні народ.
Пытаюся: ці была імша ў тутэйшым касьцёле?
Спадар: “Была ў нас ужо імша, і ў суботу будзе спэцыяльнае набажэнства цэлы дзень. Аб’явяць жалобу па загінулых пад Смаленскам паляках. Гэта будзе ў парафіі аб’яўлена як дзень жалобы”.
Спадар кажа, што ксёндз штодня на кожнай імшы ўзгадвае загінулых, і ўсе местачкоўцы вельмі смуткуюць з гэтай нагоды. Прэзыдэнт Качыньскі, зь яго слоў, пакінуў ім па сабе добрую памятку.
Спадар: “Ён гэтую “карту паляка” падпісваў, і мне яе выдалі на 10 гадоў — як памяць аб прэзыдэнце засталася…”
Карэспандэнт: “А ваша сям’я аб’явіла жалобу?”
Спадар: “Так, ніякіх, як кажуць, нават тэлевізар не ўключаем”.
Да нас далучаюцца дзьве спадарыні. Бязь сьлёз гаварыць пра трагедыю ня могуць. Распавядаюць, што ў хаце цалкам прытрымліваюцца жалобы.
Першая спадарыня: “Ой, я плакала два дні, я асабіста многіх ведала, заўтра паедзем на імшу…”
Другая спадарыня: “У нашым касьцёле імша заказана, то во зьбіраем грошыкі на імшу…”
Людзі са зьдзіўленьнем кажуць, што наша краіна — адзіная з суседніх, якая не аб’явіла жалобы. Але самі сьцьвярджаюць, што такіх правілаў не прытрымліваюцца, бо жывуць здаўна на гэтай зямлі па іншых законах.
Спадарыня: “Таму што гэта трагедыя для ўсяго польскага народу, а мы тут самыя блізкія суседзі, і палякаў у нас шмат. Трэба было аб’явіць жалобу. Але мы будзем глядзець пахаваньні, спачуваем усім і будзем за іх маліцца”.