16 красавіка ў судзе Першамайскага раёну Менску распачынаецца суд паводле пазову ліквідатара аварыі на Чарнобыльскай АЭС з Рэчыцы Міхаіла Галко да міжведамаснай Навуковай экспэртнай камісіі. Інвалід другой групы дамагаецца прызнаць, што шэраг ягоных захворваньняў зьвязаныя з удзелам у ліквідацыі аварыі на ЧАЭС.
У траўні 1986 году Міхаіл Галко працаваў на будаўніцтве саркафагу для разбуранага рэактару. Пасьля – у Нароўлі на захаваньні ядзерных адкідаў. Хваробу сэрца, выдаленьне паловы лёгкіх, падвышаны ціск і іншыя захворваньні мэдыкі тады зьвязалі з наступствамі ўдзелу ў ліквідацыі аварыі.
Але ў 2008 годзе Навуковая экспэртная камісія зь Менску прызнала, што гэтыя захворваньні маюць агульны характар. Чарнобылец атрымаў другую групу інваліднасьці агульнага захворваньня, пазбавіўшыся працы і даступнага лекаваньня, кажа Міхаіл Галко:
"Мне забаранілі працаваць нават вартаўніком. Давялося зволіцца, і год я нідзе не працаваў. Жыў на капейкі, а на лекі мусіў аддаваць тысячы рублёў. Бачыце, якая несправядлівасьць – Лукашэнка ўзгадвае вязьняў, іншых людзей, а пра ліквідатараў ніколі нават ня ўзгадвае, што нас ужо палова памерлі. У нас у Рэчыцы з 80 чалавек ліквідатараў 40 памерлі, а прайшло толькі 20 год пасьля Чарнобыля".
У суд Міхаіл Галко зьвяртаецца, каб аднавіць свае правы і справядлівасьць. Падтрымаць яго ў Менск прыедуць іншыя ліквідатары-чарнобыльцы з Рэчыцы, якія таксама абураныя парушэньнем сваіх правоў. Адзін зь іх – Уладзімер Кашчанка – паведаміў Свабодзе:
"У шпіталь патрапіць немагчыма: я жыву ў Рэчыцы, а паводле распараджэньня прэзыдэнта, калі ты жыхар райцэнтру, то ты ня маеш права на шпіталізацыю, а толькі на дзённы стацыянар. А як дабрацца да таго шпіталя, ці ёсьць у цябе на гэта здароўе – нікога не хвалюе. На рэспубліканскую дапамогу мы ўвогуле ня маем права, бо лекарам проста забаранілі выпісваць накіраваньні ліквідатарам, хоць у Гомелі для нас адмыслова збудавалі цэнтар. Атрымоўваецца, што ня можам патрапіць ні ў цэнтар, ні ў шпіталь наш чарнобыльскі, ні ў санаторый".
Старшыня грамадзкай арганізацыі "Саюз Чарнобыль-Беларусь" Аляксандар Ваўчанін заяўляе, што праблему лекаваньня інвалідаў–чарнобыльцаў, пазбаўленьня груп інваліднасьці, адмовы прызнаваць захворваньні вынікам удзелу ў ліквідацыі аварыі – праблемы агульнадзяржаўнага ўзроўню, якія патрабуюць неадкладнага вырашэньня. Гаворыць Аляксандар Ваўчанін:
"Да мяне зьвяртаюцца людзі з Гомеля, Рэчыцы, Мазыра – чамусьці ў гэтым рэгіёне найчасьцей адбываецца так, што хваробы не прызнаюць вынікам працы ў радыяцыйнай зоне. Мае калегі ў Расеі і ва Ўкраіне, нават у Кіргізіі кажуць, што ў іх нічога такога не здараецца. Чаму ж у Беларусі так здараецца? Я разумею, што не хапае грошай. Але ж тады неабходна ставіць пытаньне перад "саюзнай дзяржавай", каб сацыяльная абарона для ўдзельнікаў ліквідацыі была аднолькавай і ў Расеі, і ў Беларусі. І гэтае пытаньне мы павінны разгледзець".

Мне забаранілі працаваць нават вартаўніком.

Лекарам забаранілі выпісваць накіраваньні ліквідатарам, хоць у Гомелі для нас адмыслова збудавалі цэнтар