Місію Бюро дэмакратычных інстытутаў і правах чалавека АБСЭ не запрасілі на мясцовыя выбары ў Беларусі.
Пра гэта сёньня паведаміла на паседжаньні ЦВК яе старшыня Лідзія Ярмошына. Яна сказала, што Беларусь мае права запрашаць назіральнікаў бюро і на мясцовыя выбары. Але "ў нас склалася практыка запрашаць міжнародных назіральнікаў толькі на агульнанацыянальныя выбары – прэзыдэнцкія і парлямэнцкія. Так будзе і гэтым разам".
Лідзія Ярмошына сказала, што за мясцовымі выбарамі змогуць сачыць супрацоўнікі дыпляматычных місіяў, якія акрэдытаваныя ў Беларусі. Яна назвала гэты крок "жэстам добрай волі". Вядома, што з просьбай акрэдытавацца на мясцовыя выбары ў ЦВК зьвярнуліся 50 дыпляматаў з 24 краінаў. Найбольш ахвотных – з ЗША (5 чалавек), са Швэцыі і Літвы (па 4).