Сьвет учора і сёньня, 14 -- 15 красавіка

Целаахоўнікі пракладаюць дарогу зрынутаму кіргіскаму прэзыдэнту Курманбеку Бакіеву, які сыходзіць зь мітынгу ў горадзе Ош на поўдні Кіргізстану, на якім ён спрабаваў зьвярнуцца да сваіх прыхільнікаў.

Прыхільніцы зрынутага кіргіскага прэзыдэнта Курманбека Бакіева і новага часовага ўраду спрачаюцца ў горадзе Ош на поўдні Кіргізстану.

Ратавальнікі нясуць пацярпелага ад землятрусу ў Тыбэцкай аўтаномнай прэфэктуры Юшу ў Кітаі. Ад землятрусу загінулі прынамсі 617 чалавек.

Лягер ў сталіцы Гаіці, Порт-о-Прэнс. У горадзе каля 900 такіх ляераў, дзе жывуць людзі, якія пазбавіліся жытла ў выніку землятрусу тры месяцы таму. Улады папярэджваюць, што надыход сэзону дажджоў можа паставіць пад пагрозу жыцьцё людзей ў часовых лягерах.

Вульканічны попел у небе над Ісьляндыяй. У сувязі з вывяржэньнем вулькану могуць быць скасаваныя шмат якія авіярэйсы ў Вялікую Брытанію.

Хлопчык каля трунаў прэзыдэнта Польшчы Лех Качыньскага і яго жонкі Марыі Качыньскай у прэзыдэнцкмі палацы ў Варшаве.

Рабочыя ў сталіцы Тайлянду, Бангкоку, загружаюць на трэйлер бронетранспартэр, які быў пашкоджаны падчас сутычак удзельнікаў антыўрадавых прытэстаў з вайскоўцамі.

Лягер удзельнікаў антыўрадавых пратэстаў каля гандлёвага цэнтру ў сталіцы Тайлянду, Бангкоку.

Артадаксальныя габрэі праходзяць каля плякатаў з партрэтам былога прэм'ер-міністра Эхуда Ольмэрта і надпісам "У вышуку". Ольмэрт перарваў сваю паездку па Эўропе, каб адказаць на пытаньні сьледчых датычна скандалу, у якім ягоны былы бізнэс-партнэр абвінавачваецца ў хабарніцтве.

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў і прэзыдэнт Аргентыны Крыстына Фэрнандэс дэ Кіршнэр на сустрэчы ў Буэнас-Айрэсе.

Першая лэдзі ЗША Мішэль Абама (у цэнтры) на сустрэчы з прэзыдэнтам Мэксыкі Фэліпэ Кальдэронам і яго жонкай Маргарытай. Мішэль Абама наведвае Мэксыку з трохдзённым візытам.

Гіганцкі пад'ёмны кран загружае на баржу вайсковы карабель Паўднёвакарэйскага флёту. 26 сакавіка карабель пацярпеў ад выбуху каля спрэчнай мяжы ў Жоўтым моры, 46 чалавек загінулі.