У Чарнобыльскі дзень – у забруджаныя рэгіёны

Дзень 26 красавіка лідэры Палітрады Аб'яднаных дэмакратычных сілаў правядуць у забруджаных радыяцыяй рэгіёнах Гомельскай вобласьці. Адпаведнае рашэньне прынятае сёньня.

"Мы будзем знаходзіцца ў гэты дзень у забруджаных рэгіёнах, - сказаў "Свабодзе" сустаршыня Палітрады Сяргей Калякін. – Мы паразмаўляем з людзьмі, як кажуць, гледзячы ў вочы адзін аднаму, раздадзім агітацыйныя матэрыялы, падсумуем вынікі мясцовых выбараў".