Сьвет учора і сёньня, 12 -- 13 красавіка

Ганаровая варта ў вайсковым аэрапорце Варшавы нясе труну зь целам Марыі Качыньскай, загінулай жонкі прэзыдэнта Польшчы.

Хлопчык з партрэтам Марыі Качыньскай, загінулай жонкі прэзыдэнта Польшчы, стаіць каля прэзыдэнцкага палацу ў Варшаве.

Рабочыя ўскладаюць кветкі каля вэрфі ў Гданьску ў гонар загінулых у катастрофе самалёта прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага.

Рабочыя ўскладаюць кветкі каля вэрфі ў Гданьску ў гонар загінулых у катастрофе самалёта прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага.

Будысцкі манах дабраслаўляе ўдзельнікаў антыўрадавых пратэстаў у сталіцы Тайлянду, Бангкоку.

Прыхільнікі зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева слухаюць яго на мітынгу ў цэнтры Джэлалабаду. Часовы ўрад Кіргізіі, сфармаваны апазыцыяй, прыняў рашэньне пазбавіць прэзыдэнта Бакіева недатыкальнасці. Як паведаміў віцэ-прэм'ер Азымбек Бекназараў, новыя ўлады выставілі Бакіеву ўльтыматум – альбо ён сёньня прыяжджае ў Бішкек, альбо яго арыштуюць.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель, якая прыбыла ў Вашынгтон, каб ўзяць удзел у канфэрэнцыі па ядзернай бясьпецы.

Ваяўнікі групоўкі "Ісламскі джыгад" над целам палестынца Марвана аль-Джарбы, забітага ў сутчыках з ізраільскімі вайскоўцамі.

Інданэзіскія вайскоўцы і паліцыя аглядаюць самалёт, які пацярпеў аварыю пры пасадцы ў горадзе Манаквары. Каля 20 чалавек атрымалі раненьні.

На хакейным матчы ў Казані паміж камандамі "АК Барс" і "Салават Юлаеў".