Сьвет учора і сёньня, 11 -- 12 красавіка

Людзі пад польскім нацыянальным сьцягам каля прэзыдэнцкага палацу ў Варшаве. 10 красавіка ў авіякатастрофе пад Смаленскам загінулі прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі і вялікая група польскіх палітыкаў, грамадзкіх дзеячаў і вайскоўцаў.

Дзіцячы малюнак ў атачэньні сьвечак каля прэзыдэнцкага палацу ў Варшаве. 10 красавіка ў авіякатастрофе пад Смаленскам загінулі прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі і вялікая група польскіх палітыкаў, грамадзкіх дзеячаў і вайскоўцаў.

Прадстаўнікі польскай супольнасьці ў Аўстраліі ўскладаюць кветкі да будынку консульства Польшчы ў Сыднэі. 10 красавіка ў авіякатастрофе пад Смаленскам загінулі прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі і вялікая група польскіх палітыкаў, грамадзкіх дзеячаў і вайскоўцаў.

Людзі забіраюцца на бронетранспартэры, пашкоджаныя падчыс сутычак паміж тайскімі войскамі і ўдзельнікамі пратэстаў у Бангкоку. Загінуў 21 чалавек, а больш за 800 былі параненыя.

Прыхільнікі апазыцыйнай партыі "Фідэш" з вугорскімі нацыянальнымі сьцягамі сьвяткуюць у цэнтры Будапэшту перамогу гэтай партыі ў першым туры агульнанацыянальных выбараў.

Лідэр вугорскай апазыцыйнай партыі "Фідэш" Віктар Орбан выступае з прамовай у цэнтры Будапэшту пасьля перамгоі гэтай партыі ў першым туры агульнанацыянальных выбараў.

Украінскі прэзыдэнт Віктар Януковіч прыбыў у ЗША, каб ўзяць удзел у канфэрэнцыі па ядзернай бясьпецы, скліканай прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам.

Гандляр у Шры-Ланцы раскладае свой тавар напярэдадні Новага Году, які ў гэтай краіне сьвяткуюць 14 скрасавіка. Рыба і крабы традыцыйна прысутнічаюць на сьвяточным стале.