Паветраны флёт польскага кіраўніцтва вельмі сьціплы, у яго склад уваходзяць два самалёты ТУ-154 і адзін стары ЯК-40.
Некалькі гадоў таму ў выніку аварыі польскага гелікоптэра быў паранены тагачасны прэм'ер-міністар Лешак Мілер, які і казаў сёньня, што часткова віна за тое, што здарылася, ляжыць на польскіх элітах, уключна зь ім самім. Бо, баючыся рэакцыі выбаршчыкаў, якія б маглі абвінаваціць урад у тым, што ён купляе сабе дарагія самалёты ў той час, калі краіна не такая багатая, яны не адважыліся абнавіць самалётны парк.
Нядаўна зьявілася інфармацыя ад прадстаўнікоў авіярамонтнага заводу ў Самары, дзе самалёт прэзыдэнта летась праходзіў капітальны рамонт. Яны паведамілі, што тэрмін прыдатнасьці самалёта быў падоўжаны да 26-ці гадаў, і што самалёт налётаў 5 006 гадзінаў, што для самалётаў гэтай маркі ня так і шмат. Адмыслоўцы схіляюцца да таго, што віной катастрофы было надвор'е і дрэнны стан аэрадрому пад Смаленскам.