Як камэнтуюць ў Беларусі забурэньні ў Кыргызстане? Ці могуць неяк уплываць гэтыя падзеі на сытуацыю ў Беларусі? Ці азначае гэта аднаўленьне каляровых рэвалюцый на прасторы СНД?
Нагадаем, прэзыдэнт Кіргізстану Курманбэк Бакіеў прыйшоў да ўлады ў 2005 годзе ў выніку "тульпанавай рэвалюцыі". Потым двойчы выйграваў выбары, якія крытыкаваліся міжнароднымі назіральнікамі. Апазыцыя вінаваціла кіраўніцтва краіны ў аўтарытарызьме і карумпаванасьці.
Камэнтуючы апошнія падзеі ў Кіргізстане, лідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч адзначае, што "людзі цярпець ня будуць".
"Такія крывавыя рэвалюцыі адбываюцца там, дзе ўлада з дапамогай рэпрэсій, страху і хлусьні спрабуе кіраваць сваімі суграмадзянамі. Вынік заўсёды вось такі. Выбух рана ці позна адбываецца. І кожная ўлада, калі казаць і пра Беларусь, павінна ўмець, а калі ня ўмее, то вучыцца размаўляць з людзьмі. Самая цывілізаваная форма – гэта выбары. Гэта ёсьць размова. Людзі самі павінны вызначаць, каго абіраць, на каго рабіць стаўку. Калі ня будзе сумленных выбараў, калі ўлада будзе сама сябе прызначаць, то ўсё канчаецца такім выбухам. Улада мусіць дзяліцца ўладай і мусіць дапускаць людзей да вызначэньня. Гэта ня робіцца на Беларусі і таму тое, да чаго мы ідзем, таксама можа скончыцца падобным выбухам – людзі цярпець ня будуць у сучасным сьвеце такіх рэпрэсій і няпраўды".
Паводле лідэра АГП Анатоля Лябедзькі, эканамічны крызіс ёсьць сур'ёзным фактарам, які можа ўплываць на ўнутрыпалітычную сытуацыю.
"Гэта моцны выклік для палітычных постсавецкіх элітаў, якія не зрабілі стаўку на рэформы, на мадэрнізацыю, на перамены і спрабуюць уваходзіць у будучыню са старым багажом. Таму такія пагрозы існуюць ня толькі для Кіргызстану, але й іншых рэспублік. Чаму менавіта прарвала ў Кіргізстане?Бо гэта адна з бяднейшых постсавецкіх рэспублік, а сілавы складнік у пэўнай ступені парушаны, няма такой моцнай пераемнасьці з савецкага мінулага. Гэтыя два фактары і зрабілі яе слабым зьвяном у агульным ланцугу".
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч мяркуе, што забурэньні ў Кіргізстане не паўплываюць на сытуацыю ў Беларусі, аднак уладам трэба рабіць пэўныя высновы.
"Гэта яскравае сьведчаньне таго, што нават у сярэднеазіяцкіх рэспубліках, якія прынята лічыць такімі схільнымі да аўтарытарнага кіраваньня, у выпадку, калі адсутнічаюць нармальныя дэмакратычныя мэханізмы зьмены ўлады, гэта ўсё можа выліцца ў такія жахлівыя забурэньні і прыводзіць да ахвяраў. І я моцна спадзяюся, што такое ніколі ня здарыцца ў Беларусі. Але гэта, безумоўна, перасьцярога ўсім нам і найперш беларускім уладам, каб знаходзіць варыянты і ўнутраныя канфлікты не імкнуцца падаўляць, а проста дэмакратычным, цывілізаваным шляхам іх вырашаць. І гэта чарговы заклік да дыялёгу ўнутры краіны".
Такія крывавыя рэвалюцыі адбываюцца там, дзе ўлада з дапамогай рэпрэсій, страху і хлусьні спрабуе кіраваць сваімі суграмадзянамі
"Такія крывавыя рэвалюцыі адбываюцца там, дзе ўлада з дапамогай рэпрэсій, страху і хлусьні спрабуе кіраваць сваімі суграмадзянамі. Вынік заўсёды вось такі. Выбух рана ці позна адбываецца. І кожная ўлада, калі казаць і пра Беларусь, павінна ўмець, а калі ня ўмее, то вучыцца размаўляць з людзьмі. Самая цывілізаваная форма – гэта выбары. Гэта ёсьць размова. Людзі самі павінны вызначаць, каго абіраць, на каго рабіць стаўку. Калі ня будзе сумленных выбараў, калі ўлада будзе сама сябе прызначаць, то ўсё канчаецца такім выбухам. Улада мусіць дзяліцца ўладай і мусіць дапускаць людзей да вызначэньня. Гэта ня робіцца на Беларусі і таму тое, да чаго мы ідзем, таксама можа скончыцца падобным выбухам – людзі цярпець ня будуць у сучасным сьвеце такіх рэпрэсій і няпраўды".
Паводле лідэра АГП Анатоля Лябедзькі, эканамічны крызіс ёсьць сур'ёзным фактарам, які можа ўплываць на ўнутрыпалітычную сытуацыю.
Гэта моцны выклік для палітычных постсавецкіх элітаў, якія не зрабілі стаўку на рэформы