Кандыдаты ў дэпутаты з БХД агітавалі вершамі Ларысы Геніюш

Валерыя Чарнаморцава чытае вершы Ларысы Геніюш

Кандыдаты ў дэпутаты ад актывістаў у справе стварэньня партыі Беларуская Хрысьціянская дэмакратыя правялі перадвыбарчы пікет, прысьвечаны памяці паэткі Ларысы Геніюш.
Валерыя Чарнаморцава і Любоў Каменева выйшлі з плякатамі і перадвыбарчымі ўлёткамі на пляц перад будынкам Белдзяржфілярмоніі, дзе чыталі мінакам вершы Ларысы Геніюш.

Валерыя Чарнаморцава: «Перадусім гэта перадвыбарчы пікет. Але сёньня незвычайны дзень: сёньня велікодны тыдзень, сёньня праваслаўныя хрысьціяне сьвяткуюць Дабравесьце і сёньня гадавіна сьмерці Ларысы Геніюш. Таму мы зладзілі такі пікет, каб распавесьці нашым будучым выбаршчыкам пра гэтую незвычайную жанчыну: паэтку, патрыётку, нязломную хрысьціянку. Таму мы сабраліся сёньня тут, каб пачытаць яе вершы».