Горадня: у мэдунівэрсытэце абавязковыя курсы беларускай мовы

Абавязковыя курсы беларускай мовы пачалі дзейнічаць ад красавіка на загад Міністэрства аховы здароўя.

Абавязковыя курсы беларускай мовы праводзяцца для прафэсарска-выкладчыцкага складу, а таксама для лябарантаў. На курсах вывучаюць новыя правілы беларускай мовы.

На сёньня ў гарадзенскім мэдунівэрсытэце толькі адзін прафэсар Алесь Астроўскі чытае стала лекцыі на беларускай мове.