Дэлегацыя Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ азнаёміць афіцыйны Менск са сваёй ацэнкай зьменаў у беларускім выбарчым заканадаўстве. Падчас двухдзённага візыту яна правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў і апазыцыі.
У склад дэлегацыі ўваходзіць намесьнік дырэктара Бюро дэмакратычных інстытутаў спадар Конрад Альшэўскі і экспэрт па выбарах Мадс Ліндбэрг. Яны прыехалі ў Менск на запрашэньне беларускіх уладаў. Як паведамілі ў Менскім офісе АБСЭ, адбудзецца абмен думкамі адносна зьменаў у выбарчым заканадаўстве.
Сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік адзначыў, што сустрэча ў Цэнтрвыбаркаме не плянуецца:
“Будзе сустрэча ў цэнтры заканадаўства і прававых дасьледаваньняў на ўзроўні экспэртаў і юрыстаў. Такі стандарт. Адтуль едуць экспэрты, і нашы экспэрты сустрэнуцца, і на роўных абмяркуюць усе праблемы”.
Паводле старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, гэты візыт высьветліць, ці лічаць беларускія ўлады завершанай працу над выбарчым заканадаўствам і якой будзе пэрспэктыва іх узаемадзеяньня з АБСЭ. Адносна пазыцыі аб'яднаных дэмсілаў, якая яшчэ раз была ўзгоднена ўчора падчас выязнога пасяджэньня ў Вільні, спадар Лябедзька заявіў:
“Мы канстатуем, што тая частка, якая тычыцца падліку галасоў, кантролю, назіраньня, — тут усё засталося ў тым стане, у якім і было да так званай лібэралізацыі. Пакуль там ня ўнесеныя зьмены і прапановы, лічыць, што ў нас могуць прайсьці выбары, не выпадае. Таму мы гатовыя яшчэ раз вяртацца да нашых прапаноў, якія былі намі выпрацаваныя. Мы гатовыя ісьці на стварэньне супольнай экспэртнай групы з уладамі, каб у красавіку гэтае пытаньне можна было разгледзець і перад прэзыдэнцкай кампаніяй унесьці зьмены. Пакуль вось гэты блёк застаецца нязьменным, наша пазыцыя тут будзе ясная і ў той жа час жорсткая. Нельга правесьці больш-менш зразумелую выбарчую кампанію, калі ўлада пакідае за сабой поўную манаполію на падлік галасоў. І гэта трэба мяняць”.
Таксама сябры аб'яднаных дэмсілаў лічаць няправільным і алягічным арганізоўваць міжнароднае назіраньне за мясцовымі выбарамі на заключным этапе, калі ўжо значныя часткі выбарчай дыстанцыі пройдзеныя.
“Таму, калі цяпер паўстане гэтае пытаньне, то АДС можа выказаць толькі жаль, што беларускія ўлады не запрасілі, як гэта зрабіла Грузія, міжнародных назіральнікаў. А на гэтым этапе мы лічым, што гэта ня мае сэнсу”.