Старшынства Казахстана ў АБСЭ прадстаўляе інтарэсы ўсіх краін СНД. Пра гэта сёньня заявіў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы ў Менску з дзейным старшынём АБСЭ, міністрам замежных спраў Казахстана Канатам Саўдабаевым, передае БелТА.
"Мы цалкам згодныя з заявай прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева, што Казахстан быў скіраваны на пасаду старшыні АБСЭ ў якасьці калектыўнага прадстаўніка ад краінаў СНД, - адзначыў Аляксандар Лукашенко. – І ў гэтай сувязі Беларусь цалкам падтрымлівае прыярытэты дзейнасьці, якую заявіў Казахстан на гэтай пасадзе”.
Ён згадаў, што Беларусь ад самага пачатку была актыўным прыхільнікам зацьвярджэньня кандыдатуры Казахстана на пасадзе старшыні арганізацыі.