26 сакавіка шэф-рэдактара «Народнай волі» Сьвятлану Калінкіну дапыталі ў Савецкім РАУС. Журналістка паведаміла пра допыт Радыё Свабода.
«Каб правесьці допыт, адмыслова прыехаў дазнавальнік з Гомелю. Увогуле гэта быў мой першы допыт. Нарэшце я даведалася, у якасьці каго мяне раней абшуквалі — аказваецца, у якасьці сьведкі. Для мяне дзіўна, што ў нас ужо і сьведак можна абшукваць. Мяркую, гэта новае слова ў юрыспрудэнцыі. Пыталіся ў асноўным пра два матэрыялы, якія былі разьмешчаныя на сайце „Хартыя’97“ — гэта зварот сваякоў людзей, якіх арыштавалі па гомельскай паляўнічай справе, а таксама інтэрвію зь Вячаславам Дудкіным на сайце „Белорусский партизан“. Зразумела, я сказала, што да ніводнага з гэтых матэрыялаў ніякага дачыненьня ня маю, бо я ні з кім са сваякоў ці з Дудкіным не сустракалася ўвогуле».
Паводле Сьвятланы Калінкінай, «Народная воля» не друкавала зварот сваякоў арыштаваных па «паляўнічай справе», як і інтэрвію зь Вячаславам Дудкіным:
«Відаць, я прызнаная сьведкай таго, чаго не было», — жартуе журналістка. Таксама яна заявіла на допыце, што ніколі не была знаёмая з Іванам Каржом, былым начальнікам управы КДБ па Гомельскай вобласьці, на якога, паводле сьледчых, узьвялі паклёп.
«Здаецца, гэтая справа аб паклёпе на Івана Каржа — прыкрыцьцё больш сур’ёзных рэчаў: маральнага ціску на людзей, якія пішуць пра супрацьстаяньне МУС і КДБ, пра гучныя справы і ўвогуле пішуць вострыя матэрыялы. Гэта я кажу і пра сябе пэрсанальна. А па-другое, гэта наступ на інтэрнэт-рэсурсы „Хартыя’97“ і „Белорусский партизан“. Бо асноўныя пытаньні тычыліся якраз гэтых крыніцаў», — пракамэнтавала допыт Сьвятлана Калінкіна. Журналістка паведаміла, што ёй дагэтуль не вярнулі кампутар, які сьледчыя ўзялі падчас ператрусу ў рэдакцыі «Народнай волі».
Вядома, што ў Савецкі РАУС на допыт сёньня таксама выкліканыя намесьнік рэдактара «Народнай волі» Марына Коктыш і рэдактар сайту «Хартыя’97» Натальля Радзіна.

Нарэшце я даведалася, у якасьці каго мяне раней абшуквалі — аказваецца, у якасьці сьведкі. Для мяне дзіўна, што ў нас ужо і сьведак можна абшукваць.