24 cакавіка ў судзе Ленінскага раёну Менску разглядалі адміністрацыйныя справы праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ірыны Тоўсьцік. За несанкцыянаваны пікет каля прэзыдэнцкай адміністрацыі супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі іх пакаралі штрафамі па 17 з паловай тысяч рублёў. Ноч праваабаронцы правялі ў турме на Акрэсьціна.
Госьця Начной Свабоды – праваабаронца Ірына Тоўсьцік.
Эфір 24 сакавіка.
Аляксей Знаткевіч: Ірына, якія вашыя ўражаньні ад сёньняшняга суду?
Ірына Тоўсьцік: Уражаньні станоўчыя, і хочацца сказаць, што калі так і будзе надалей з астатнімі актывістамі, гэта дае надзею, што людзі будуць больш упэўненымі ў рэалізацыі свайго права на мірныя сходы ў Беларусі.
Знаткевіч: А што такога станоўчага ад гэтага суду? Вас аштрафавалі...
Тоўсьцік: Станоўчае тое, што гэта мінімальны штраф за ўдзел у мірных сходах, я не ведаю такіх мінімальных штрафаў за такі пэрыяд часу.
Знаткевіч: На вашую думку, такі малы штраф --ўжо добра?
Тоўсьцік: Не, гэта ня добра ў любым выпадку. Лепей было, каб увогуле працэсаў не было, і мы былі прызнанымі невінаватымі па гэтай справе.
Знаткевіч: Нагодай для пікету было тое, што на мінулым тыдні ў Беларусі выканалі два сьмяротныя прысуды. Гэта асудзіла “Міжнародная амністыя”, Рада Эўропы. Мы атрымалі шмат камэнтароў ад наведнікаў нашага сайту.
Юрась Зянковіч: Пры ўсёй жорсткасьці пакараньня, але яно адпавядае цяжкасьці злачынстваў. Няхай Бог зьлітуецца зь іх душаў, бо толькі ён можа прабачыць тое, што яны зрабілі на зямлі.
Яуген з Жодзіна: А хто злачынцам даваў права адбіраць чужое жыцьцё? Адабраў чужое жыцьцё,аддай сваё. Гэтак будзе па справядлівасьці.
Як бы вы адказалі на гэтыя камэнтары?
Такім чынам яны далі камітэту ААН па правах чалавека кампэтэнтнасьць разглядаць індывідуальныя звароты ад грамадзянаў Беларусі. Такія звароты былі пададзеныя ад імя Васіля Язэпчука і Андрэя Жука, расстраляных на мінулым тыдні.
Знаткевіч: А чаму?
Тоўсьцік: Бо яны выканалі гэтыя прысуды, парушыўшы міжнародныя дамовы і свае абавязацельствы, ўзятыя на сябе, калі ратыфікавалі Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах і факультатыўны пратакол да яго. Такім чынам яны далі камітэту ААН па правах чалавека кампэтэнтнасьць разглядаць індывідуальныя звароты ад грамадзянаў Беларусі. Такія звароты былі пададзеныя ад імя Васіля Язэпчука і Андрэя Жука, расстраляных на мінулым тыдні. Аднак камітэт неаднаразова накіроўваў беларускай дзяржаве патрабаваньні не выконваць сьмяротныя прысуды да разгляду скаргі па сутнасьці, аднак нягледзячы на гэта, дзяржава выканала іх. І гэта жорсткае парушэньне, і праваабаронцы абураныя гэтым, абураная гэтым уся Эўропа.