Актывісту Алесю Масюку а палове на восьмую раніцы затэлефанавалі сёньня зь міліцыі і цікавіліся - ці ня едзе ён у Менск.
Міліцыянт спрабаваў даведацца таксама ці ня едуць у Менск яшчэ нехта з апазыцыянераў. А.Масюк адказаў, што гэта ягоная асабістая справа - ехаць ці ня ехаць.
Учора Алеся Масюка папярэдзілі на працы, што ў яго адбудзецца праверка. Сам спадар Масюк кажа, што яго гэта не зьдзіўляе, паколькі падобнае адбываецца штогод на 25 сакавіка і ня толькі зь ім, а і з астатнімі слонімскімі актывістамі.