19 сакавіка ў Менску прайшоў сэмінар ідэалягічных работнікаў, на якім выступіў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімір Макей. Сярод іншага, ён раскрытыкаваў працу беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў, заявіўшы, што там «амаль не засталося сур’ёзных аналітычных праграмаў» Ці дала сёньняшняя нарада нейкія новыя арыенціры ў галіне беларускай дзяржаўнай ідэалёгіі? Чаму з надыходам выбараў улады ўсё больш увагі надаюць гэтай сфэры і чаго можна чакаць грамадзтву ў гэтай сувязі? На гэтыя пытаньні адказвае публіцыст Аляксандар Класкоўскі.
Цыганкоў: Ці прапанавалі кіраўнікі вэртыкалі нейкія новыя арыенціры ідэалягічным супрацоўнікам? Ці яна зноў пацьвердзіла, што новых ідэяў у гэтай сфэры ў беларускай улады няма? Тады мэтай нарады было — дадаць строгасьці, прымусіць ідэалягічную вэртыкаль трымацца ў тонусе?
Класкоўскі: Ведаеце, абсалютна нічога новага. Дакладней, з трыбуны гэтага мерапрыемства шмат заклікалі да наватарства, але заклікалі менавіта зашмальцаванымі, шаблённымі фразамі. Гэткім самым чынам змагаліся з фармалізмам яшчэ на пленумах ЦК КПСС. Хіба што спадар Цапкала, дырэктар Парку высокіх тэхналёгіяў, прапанаваў арыгінальны лёзунг «чысьціня і парадак». Але гэта выклікае толькі іронію, бо тады галоўным ідэалягічным дапаможнікам варта зрабіць кніжку «Мойдодыр».
Калі ж сур’ёзна, то гэтае мерапрыемства безумоўна прызначанае выключна для таго, каб трымаць ідэолягаў у тонусе, бо хутка прэзыдэнцкія выбары. Была толькі прагматычная мэта — забясьпечыць ляяльнасьць. У выніку ўся ідэалягічная вэртыкаль — гэта такія своеасаблівыя наглядчыкі, «санітары» беларускай мадэлі, якія нястомна зачышчаюць яе ад рознай крамолы.
Цыганкоў: Як было паведамлена, неўзабаве пройдзе і нарада наконт дзейнасьці дзяржаўных СМІ. Чаму з надыходам выбараў улады ўсё больш увагі надаюць ідэалягічнай сфэры і чаго можна чакаць грамадзтву ў гэтай сувязі?
Класкоўскі: Пра мэдыі ўжо шмат казалі і на гэтым сэмінары. Высокае начальства крытыкавала прэсу за прымітывізм і бяззубасьць. Адчуваюць, што ўзровень ужо «ніжэйшы за плінтус». Пастаўлена канкрэтная задача — каб усе раёнкі займелі свае сайты. Плюс яшчэ адна «наватарская» прапанова — каб рэдактары заключалі кантракты з абласным начальствам, маўляў, сьмялейшымі стануць.
Але я думаю, усё гэта паліятывы, бо на сумныя сайты публіка не ламанецца. І рэдактары будуць адчуваць сябе шрубкамі вэртыкалі — прапануецца даць ім статус дзяржслужбоўцаў, але гэта яшчэ болей зьвяжа іх па руках і нагах.
Але ўвогуле ў год выбараў такія нарады, сэмінары, розныя накруткі будуць ісьці чарадой. Бо ёсьць канкрэтная задача. Трэба, каб ідэалягічная вэртыкаль была ў поўнай баявой гатоўнасьці, каб забясьпечыць чарговую «элегантную перамогу».
Класкоўскі: Ведаеце, абсалютна нічога новага. Дакладней, з трыбуны гэтага мерапрыемства шмат заклікалі да наватарства, але заклікалі менавіта зашмальцаванымі, шаблённымі фразамі. Гэткім самым чынам змагаліся з фармалізмам яшчэ на пленумах ЦК КПСС. Хіба што спадар Цапкала, дырэктар Парку высокіх тэхналёгіяў, прапанаваў арыгінальны лёзунг «чысьціня і парадак». Але гэта выклікае толькі іронію, бо тады галоўным ідэалягічным дапаможнікам варта зрабіць кніжку «Мойдодыр».
Гэтае мерапрыемства безумоўна прызначанае выключна для таго, каб трымаць ідэолягаў у тонусе, бо хутка прэзыдэнцкія выбары.